Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўскія памежнікі заявілі пра стрэлы ноччу ў Беларусі каля мяжы


На беларуска-літоўскай мяжы
На беларуска-літоўскай мяжы

Беларускі памежны камітэт заявіў, што праводзіць вучэньні.

Агенцтва ТАСС са спасылкай на літоўскае радыё LRT паведаміла, што памежнікі Літвы ўначы 7 жніўня зь беларускага боку мяжы чулі стрэлы, у паветра ўздымаліся асьвятляльныя і сыгнальныя ракеты.

Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі прызнаў, што стрэлы сапраўды былі, але яны адбываліся ў рамках «плянавых вучэньняў», аб’яўленых на пачатку жніўня, піша РИА Новости.

Паводле зьвестак Дзяржаўнай памежнай службы Літвы, за мінулыя содні памежнікі вярнулі на тэрыторыю Беларусі яшчэ 80 мігрантаў, якія спрабавалі парушыць дзяржаўную мяжу Літвы, інфармуе Delfi.

У той жа момант узмацняе ахову сваёй мяжы і Эстонія. Кіраўнік МУС краіны Крысьціян Яані напярэдадні размаўляў са сваім калегам з Латвіі, дзе ўчора затрымалі 28 чалавек, якія прыйшлі з тэрыторыі Беларусі. Пры гэтым Яані сказаў err.ee, што на дадзены момант міграцыйнага ціску на Эстонію няма.

Тым ня менш, каб засьцерагчы магчымыя інцыдэнты, да эстонска-латвійскай мяжы адпраўленыя дадатковыя патрулі паліцыі і памежнай аховы Эстоніі. Яны сталі часьцей правяраць аўтамабілі, грузавікі і дакумэнты ў людзей, якія перасякаюць мяжу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG