Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На латвійскай мяжы затрымалі 38 мігрантаў


Мігранты ў лягеры ў Руднінкай, Літва. Ілюстрацыйнае фота
Мігранты ў лягеры ў Руднінкай, Літва. Ілюстрацыйнае фота

Сёньня латвійскія памежнікі затрымалі 38 грамадзян трэціх краін, якія спрабавалі незаконна перасекчы дзяржаўную мяжу.

Пра гэта паведаміла Дзяржаўная памежная ахова Латвіі, не ўдакладняючы, зь якой краіны мігранты спрабавалі ўвайсьці на латвійскую тэрыторыю.

Пры гэтым памежнікі адзначылі, што ўвечары ў пятніцу, 6 жніўня, былі затрыманыя пяць чалавек, якія незаконна перасеклі мяжу.

Сайт Delfi.lv адзначае, што, ацаніўшы сытуацыю ў Літве, а таксама ўзяўшы пад увагу павялічаную рызыку на латвійска-беларускай мяжы, латвійскія ўлады для аховы мяжы ўвялі ўзмоцнены нагляд і мабілізавалі рэсурсы Дзяржаўнай памежнай службы і арміі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG