Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цэны на газ у Эўропе абнавілі рэкорд пасьля выбуху на заводзе «Газпрома»


Пажар на заводзе «Газпрома» ўва Ўрэнгоі, 6 жніўня 2021 г.
Пажар на заводзе «Газпрома» ўва Ўрэнгоі, 6 жніўня 2021 г.

Цэны на прыродны газ у Эўропе абнавілі гістарычны рэкорд, перавысіўшы 540 даляраў за тысячу кубамэтраў

Пра гэта паведамляе расейскае выданьне «Коммерсант».

Беларусь сёлета купляе газ у Расеі па цане 128,5 даляра за тысячу кубамэтраў. Гэта ў 4 разы менш, чым сёньняшняя цана на расейскі газ у Эўропе.

Паводле дадзеных «Коммерсанта», кошт паліва для Эўропы расьце на фоне магутнага выбуху, які адбыўся на гэтым тыдні на заводзе «Газпрома» ў Ямала-Нянецкай аўтаномнай акрузе (ЯНАА).

Маштабнае ўзгараньне адбылося ў ноч 6 жніўня на заводзе «Газпром переработка» ўва Ўрэнгоі. Крыніца Lenta.ru на ўмовах ананімнасьці расказала, што пацярпела самае буйное газаперапрацоўчае прадпрыемства ў ЯНАА.

Адразу пасьля інцыдэнту адбылося зьніжэньне аб’ёмаў транзыту газу па газаправодзе «Ямал — Эўропа», які праходзіць празь Беларусь. Да канца чацьвярга пастаўкі паліва ў Нямеччыну зьнізіліся ўдвая — з двух да аднаго мільёна кубамэтраў.

Па словах крыніцы, сыравінай, якая выкарыстоўваецца на заводзе «Газпрома», зьяўляецца газавы кандэнсат зь мясцовых промыслаў, і цяпер гэтыя промыслы мусяць спальваць незапатрабаваны кандэнсат, бо «вытворчыя тэхналягічныя ўстаноўкі заводу цалкам спыненыя».

Як сьцьвярджаецца, 80% расійскага газу, які ідзе на экспарт, здабываецца менавіта ў ЯНАА, і цяпер увесь гэты абʼём апынуўся пад пагрозай. Вялікая шкода нанесеная і экалёгіі: адбыліся вялікія выкіды прадуктаў згараньня газавага кандэнсату, газу і нафты, піша Lenta.ru. Паводле яе дадзеных, кіраўніцтва забараніла распаўсюджваць любую інфармацыю пра гэтую сытуацыю без узгадненьня з кіраўніцтвам. Прычыны выбуху высьвятляюцца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG