Лінкі ўнівэрсальнага доступу

САЗ: «Мы ўсё больш аддаляемся ад завяршэньня пандэміі». Эканоміку трасе


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Сусьветная арганізацыя аховы здароўя папярэджвае, што сьвет усё больш аддаляецца ад завяршэньня пандэміі COVID-19.

Адступленьне выкліканае такімі фактарамі, як зьяўленьне новых варыянтаў вірусу, зьмешваньне сацыяльных груп, невыкананьне захадаў прафіляктыкі і недахоп вакцын.

За апошні тыдзень колькасьць новых выпадкаў захворваньня ў сьвеце павялічылася на 11,5%, а колькасьць сьмяротных выпадкаў вырасла на 1%.

«Сытуацыя становіцца ўсё больш і больш складанай, і мы ўсё больш аддаляемся ад завяршэньня гэтай пандэміі, чым трэба было б на гэты момант», — сказала эпідэміёляг і тэхнічная кіраўніца САЗ па COVID-19 Марыя Ван Керкховэ.

Імклівы рост захворваньня выклікае ўзрушэньні на фондавым рынку

  • Асьцярогі, што ўспышкі захворваньня могуць падарваць аднаўленьне эканомікі, прывялі да падзеньня індэксу Доў — Джонза больш як на 2% у панядзелак.
  • Азіяцкія рынкі закрыліся ў мінусе. Найбольшае зьніжэньне паказаў ганконскі індэкс Hang Seng, зваліўшыся больш чым на 1,8%. Эўрапейскія рынкі ўпалі яшчэ мацней: нямецкі DAX і францускі CAC40 упалі больш як на 2,5%.
  • Прамысловы індэкс Доў — Джонза (Dow Jones Industrial Average) зьнізіўся больш чым на 750 пунктаў.
  • Кампаніі, чыё становішча зьвязана з аднаўленьнем, моцна пацярпелі ў пачатку таргоў. Акцыі круізнай кампаніі Carnival Cruises, авіякампаній American Airlines і United Airlines упалі больш як на 7 адсоткаў.
  • Цэны на нафту таксама ўпалі. Нафта маркі Brent, міжнародны эталён, патаньнела больш чым на 4,7% і таргавалася па цане 70,10 даляра за барэль. Нафта маркі West Texas Intermediate, эталён амэрыканскай нафты, патаньнела больш чым на 5%, да 68,09 даляра.

Выступаючы з прамовай аб стане амэрыканскай эканомікі, прэзыдэнт Джо Байдэн заявіў, што яе аднаўленьне залежыць ад таго, ці атрымаецца ўзяць пандэмію пад кантроль.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG