Пра гэта паведамляе PolskieRadio24.pl, спасылаючыся на незалежныя кубінскія СМІ.
Паводле даступнай інфармацыі, група людзей, вызваленых умоўна з-пад варты 12 ліпеня — гэта ўдзельнікі нядзельнай акцыі, арганізаванай у Гаване перад Кубінскім інстытутам радыё і тэлевізіі.
Незалежныя кубінскія СМІ паведамляюць, што ў турмах застаюцца дзясяткі чалавек, у тым ліку журналісты, якія паведамлялі пра антыўрадавыя акцыі пратэсту, што прайшлі на Кубе ў 60 гарадах 11 ліпеня.
- Выбух пратэстаў быў выкліканы найбуйнейшым за апошнія 30 гадоў эканамічным крызісам на Кубе. У краіне не хапае прадуктаў харчаваньня і мэдыкамэнтаў, часта адключаецца электрычнасьць. Сытуацыя, зьвязаная з пандэміяй Covid-19, таксама пагаршаецца.
- Прэзыдэнт Кубы Мігель Дыяс-Канэль заявіў, што напружанасьць на акцыях пратэсту распальвала «контрарэвалюцыйная меншасьць», а міністар замежных спраў Бруна Радрыгес абвінаваціў у арганізацыі дэманстрацый «наймітаў, якія фінансуюцца ЗША».