Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская і Зікрацкі прадставілі прынцыпы амністыі і рэабілітацыі палітычных вязьняў. ВІДЭА


Сьвятлана Ціханоўская і Сяргей Зікрацкі.
Сьвятлана Ціханоўская і Сяргей Зікрацкі.

Святлана Ціханоўская і яе прадстаўнік у прававых пытаньнях Сяргей Зікрацкі прэзэнтавалі мэханізм, як правесьці амністыю беларусаў, якія безь віны апынуліся за кратамі.

Як піша прэсавая служба Ціханоўскай, мэта праекту — даць гатовае рашэньне, як вызваліць з турмаў тысячы чалавек цягам двух дзён з моманту, калі лідэр Беларусі ў пераходны пэрыяд падпіша такі дакумэнт.

Апрача Ціханоўскай і Зікрацкага, у прэзэнтацыі ўзялі ўдзел Дар’я Лосік, жонка палітвязьня Ігара Лосіка, Тацяна Хоміч, сястра Марыі Калесьнікавай, Аляксандра Зьверава, дзяўчына Эдуарда Бабарыкі і Кацярына Сныціна — экс-капітан зборнай Беларусі ў баскетболе, адлічаная з нацыянальнай каманды з палітычных прычынаў.

Аўтары падрыхтавалі праект Акту аб вызваленьні ад адказнасьці і аднаўленьні ў правах асобаў, якія зазналі перасьлед з палітычных матываў, а таксама тлумачальную запіску да яго.

У апошняй яны пішуць, што на працягу 2020-2021 гадоў вялікая колькасьць грамадзян Беларусі зьведала перасьлед з палітычных матываў. Улетку 2021 году колькасьць палітвязьняў у Беларусі перавысіла паўтысячы, дзясяткі тысяч чалавек зазналі адміністрацыйныя спагнаньні, многіх звольнілі ці яны былі вымушаныя звольніцца, у дачыненьні да грамадзян ужываліся іншыя санкцыі (канфіскацыя маёмасьці, пазбаўленьне прафэсійных ліцэнзій і інш.).

Усе асобы, якія былі пазбаўлены волі або ўтрымліваюцца пад вартай з палітычных матываў, мусяць быць вызваленыя, іх крымінальная і адміністрацыйная адказнасьць адмененая, павінны быць адмененыя прынятыя з палітычных матываў рашэньні аб звальненьні і іншыя рашэньні, якія ўшчамляюць правы грамадзян.

Аднак не існуе ўнівэрсальнага мэханізму, які дазволіў бы за адзін раз выпусьціць усіх палітвязьняў і аднавіць у правах усіх рэпрэсаваных грамадзян, у тым ліку таму, што сьпіс палітвязьняў ня поўны, вядома не пра ўсіх пакараных.

Падрыхтаваны Ціханоўскай і Зікрацкім дакумэнт і прадугледжвае прававыя мэханізмы амністыі і рэабілітацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG