Жонкі, сёстры і маці палітычных зьняволеных просяць не забываць і падтрымліваць тых, хто апынуўся ў Беларусі за кратамі за жаданьне жыць у вольнай краіне.
Удзельніцы звароту засяроджваюць увагу на тым, што іх сваякі доўгія месяцы падвяргаюцца катаваньням, сядзяць у турмах без рэальна зьдзейсьненых крымінальных злачынстваў, а многім яшчэ толькі пагражаюць доўгія тэрміны.
Удзел у запісе звароту ўзялі:
- Аксана Хіневіч, маці Анатоля Хіневіча;
- Валерыя Латош, жонка Міхаіла Юдзіна;
- Алеся Прохарава, маці Віталя Прохарава;
- Валянціна Актыстава, маці Віктара Актыстава;
- Ганна Санчук, жонка Аляксея Санчука;
- Людміла Класкоўская, маці Вольгі Класкоўскай;
- Жанна Спарыш, маці Сяргей Спарыша;
- Вольга Осіпава, жонка Ціхана Осіпава;
- Марына Адамовіч, жонка Мікалая Статкевіча;
- Вольга Навіцкая, сястра Сяргей Коршуна;
- Вераніка Бароўская, жонка Яўгена Бароўскага;
- Сьвятлана Касакоўская, маці Арцёма Касакоўскага;
- Крысьціна Стэфановіч, жонка Расьціслава Стэфановіча;
- Сьвятлана Малашэвіч, маці Соф’і Малашэвіч;
- Дар’я Лосік, жонка Ігара Лосіка;
- Кацярына Людвіг, жонка Яўгена Афнагеля;
- Анастасія Моніч, жонка Сяргея Моніча;
- Ганна Канавалава, маці Антаніны Канавалавай і цешча Сяргея Ярашэвіча;
- Вольга Севярынец, жонка Паўла Севярынца.
Жанчыны адзначылі, што ў Беларусі 502 палітвязьні, аднак агульная лічба тых, хто апынуўся за кратамі за сваё жаданьне жыць у вольнай і дэмакратычнай Беларусі нашмат большая.
«Мы перакананыя, што ніводзін беларус не зрабіў нічога, што выходзіла б за межы неабходнай самаабароны альбо спыненьня больш цяжкага злачынства. Нашы блізкія павінны быць вызваленыя неадкладна», — гаворыцца ў звароце.