Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка Захаду: «Вы што там, ачумелі?»


Выступаючы ўвечары 22 чэрвеня на цырымоніі ўскладаньня вянкоў у мэмарыяльным комплексе «Берасьцейская крэпасьць», Аляксандар Лукашэнка сярод іншага закрануў тэмы міграцыі празь Беларусь у краіны Эўразьвязу і санкцыяў, уведзеных заходнімі краінамі супраць асобаў і прадпрыемстваў Беларусі.

Мігранты

«Пры гэтым гэтыя ачумелыя — вось там, побач — чакаюць ад нас дапамогі. Патрабуюць спыніць нелегальную міграцыю. Тысячы, тысячы празь мяжу з тых разбураных краін, якія яны спрабавалі паставіць на калені, а паставіўшы, пачалі зьнішчаць.

І яны рынуліся праз Цэнтральную Азію, Расею туды — на талерантны Захад. Яны іх запрасілі. І сёньня яны ўзвылі: ах, беларусы іх не абараняюць. У Літву, Латвію і ў Польшчу рынуліся тысячы і тысячы нелегальных мігрантаў.

Яны патрабуюць ад нас абараніць іх ад кантрабанды, ад наркотыкаў... Так і хочацца спытаць: вы што там, ачумелі наогул? Вы супраць нас разьвязалі гібрыдную вайну і патрабуеце ад нас, каб мы вас абаранялі, як і раней?» — сказаў Лукашэнка.

Санкцыі

«Інфармацыйнае цкаваньне чаканых вынікаў не прынесла. Цяпер мы трымаем эканамічны ўдар.

Хацелася б ведаць, што далей? Інтэрвэнцыя? Забудзьце, супакойцеся. Дорага яна вам абыдзецца. Выпешчаныя твары з высокіх трыбун па той бок мяжы бессаромна хлусяць з падачы зьбеглых пра тое, што беларускі народ сам вымольвае санкцыі супраць сябе. Нібыта беларусы гатовыя трываць дзеля нейкай эфэмэрнай „сьветлай будучыні“, якую прынясуць ім гэтыя добрыя дзядзькі на кончыках сваіх штыкоў.

Ды ачуйцеся вы нарэшце, ачумелыя і аблудныя!.. Санкцыі, правакацыі... Так і хочацца спытаць: вы што, гэта спэцыяльна робіце? Хочаце выпрабаваць межы на трываласьць, а новае пакаленьне беларусаў на патрыятычнасьць? Давайце паспрабуем», — заявіў Лукашэнка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG