Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прыняты 4-ы пакет санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі, шырыцца авіябайкот Беларусі. Найважнейшае за 21 чэрвеня


Адказны за замежную палітыку Эўразьвязу Жузэп Барэль вітае Сьвятлану Ціханоўскую на сустрэчы міністраў замежных справаў краінаў ЭЗ у Люксэмбургу, 21 чэрвеня 2021 году.
Адказны за замежную палітыку Эўразьвязу Жузэп Барэль вітае Сьвятлану Ціханоўскую на сустрэчы міністраў замежных справаў краінаў ЭЗ у Люксэмбургу, 21 чэрвеня 2021 году.

Найважнейшае за 21 чэрвеня.

На пасяджэньні ў Люксэмбургу 21 чэрвеня міністры замежных спраў Эўразьвязу зацьвердзілі чацьвёрты пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году ў Беларусі пакет санкцый супраць беларускага рэжыму.

Злучаныя Штаты ўвялі санкцыі супраць 16 грамадзян Беларусі і 5 установаў. Адпаведнае рашэньне апублікаванае на сайце Міністэрства фінансаў ЗША.

Сёньня замежнапалітычныя ведамствы Канады, Эўрапейскага Зьвязу, Вялікай Брытаніі і ЗША выступілі з супольнай заявай аб санкцыях супраць Беларусі.

У Менску спынена праца офісу вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека. Пра гэта заявіла Мішэль Бачэлет, якая знаходзіцца на гэтай пасадзе, выступаючы 21 чэрвеня на адкрыцці 47-й сесіі ААН у правах чалавека ў Жэневе.

Буйныя расейскія нафтавыя кампаніі ў траўні перасталі адпраўляць сыравіну на «Нафтан», увесь аб’ём быў пастаўлены іншымі нетракарыстальнікамі.

Краіны – кандыдаткі на ўступленьне ў Эўразьвяз, а таксама дзяржавы – сябры Эўрапейскай асацыяцыі свабоднага гандлю далучыліся да рашэньня аб забароне на допуск у сваю паветраную прастору і аэрапорты самалётаў беларускіх авіякампаній.

Праўладны Саюз журналістаў паведаміў пра тое, што МУС прапанавала ўключыць бел-чырвона-белы сьцяг і лёзунг «Жыве Беларусь» у пералік нацысцкай сымболікі і атрыбутыкі.

Ад 27 чэрвеня ў Беларусі спыняе вяшчаньне міжнародны тэлеканал RTVI.

Чарговая акцыя салідарнасьці пад нацыянальнымі бел-чырвона-белымі колерамі прайшла 21 чэрвеня ў Менску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG