Пра сьмерць Плясанава паведаміў Адам Глобус у сваім Фэйсбуку.
Зьміцер Бартосік у сваёй праграме «Барды Свабоды» адзначыў пра Андрэя Плясанава:
«Карэнны мянчук. Арганізатар і ўдзельнік першых біт-фэстываляў у Менску. Андрэй Плясанаў станавіўся ляўрэатам розных гарадзкіх і рэспубліканскіх конкурсаў студэнцкай песьні. Пасьля сканчэньня Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытуту працаваў рэжысэрам студыі „Летапіс“ кінастудыі „Беларусьфільм“, здымаў дакумэнтальнае й мастацкае кіно. Акрамя таго здолеў праславіцца нават у розных краінах Эўропы як небанальны мастак-авангардыст (ягоныя працы можна знайсьці ў нідэрляндзкім каталёгу „1001 reasons of Earth“, польскім „Jesteśmy“ і іншых). Калекцыянэр беларускага жывапісу 70-х гадоў. Лідэр гурту P.L.A.N».
Плясанаў запісаў альбомы: «Blues у канцы тунэлю» (2003), «Вам слова, Джон Ячмень» (2003), «Вялікае калі ласка» (2004), «Зьніч надзеі» (2004), «Шлях да каханай» (2007), «У пошуках страчанага» (2008).