Колькасьць выпадкаў заражэньня каранавірусам у Беларусі на раніцу 16 чэрвеня 2021 году вырасла да 407 748 чалавек. Колькасьць сьмерцяў ад COVID-19 павялічылася на 11 і склала агулам за ўвесь час 3006 чалавек, інфармуе Міністэрства аховы здароўя.
За апошнія суткі колькасьць тых, хто заразіўся, вырасла на 887 чалавек (5,06% ад пратэставаных за суткі).
Па зьвестках ведамства, у Беларусі праведзены 6 572 741 тэст на каранавірус.
Афіцыйную статыстыку каранавірусу, якую публікуюць улады Беларусі, незалежныя мэдыкі часта крытыкуюць за заніжэньне лічбаў; на думку экспэртаў, лічбы могуць быць заніжаныя ў 7 разоў. Таксама зьявіліся і журналісцкія расьсьледаваньні, якія ставяць пад сумнеў лічбы, што прыводзіць беларускае Міністэрства аховы здароўя.