Сьцяпан Латыпаў
- 40 гадоў, Менск
- Жыхар «Плошчы Перамен», арбарыст, даглядае за дрэвамі.
- Затрымалі 15 верасьня 2020, бо стаяў каля муралу «дыджэям перамен».
- Вінавацяць у «масавых беспарадках».
Мікола Дзядок
- 32 года, Менск
- Блогер, журналіст, анархіст
- Затрымалі 11 лістапада 2020, моцна зьбілі.
- Абвінавачаны ў арганізацыі пратэстаў, «закліках, каб нашкодзіць нацыянальнай бясьпецы Беларусі», «незаконных дзеяньнях са зброяй».
Іван Комар
- 20 гадоў, Менск, анархіст
- Затрымалі 20 кастрычніка 2019 году.
- Асудзілі на 3,5 гады калёніі, бо «закідаў лямпачкамі з фарбай Менскі гарадзкі суд» і «спрабаваў падпаліць дзьверы СІЗА на Валадарскага».
Ганна Вішняк
- 28 гадоў, Менск
- Валянтэрка тэлеграм-каналу «Кіроўцы-97»
- Затрымалі 29 кастрычніка 2020 году за «арганізацыю пратэстаў».
- Асудзілі на 2,5 гады калёніі.
Павал Юхневіч
- 36 гадоў, Менск
- Актывіст «Эўрапэйскай Беларусі»
- Затрымалі 25 верасьня 2020 за «масавыя беспарадкі»
- Асудзілі на 5 гадоў калёніі.
Калі вы лістуецеся зь вязьнямі і хочаце падзяліцца натхняльнымі фрагмэнтамі зь іхных лістоў, пішыце на radiosvaboda at gmail.com або ў нашыя сацыяльныя сеткі з пазнакай «Цытаты праз краты».
Усе «Цытаты праз краты»