На гэтыя пытаньні каналу Свабода Premium адказвае юрыст расейскага праваабарончага цэнтру «Мэмарыял» Дзяніс Шэдаў.
Шэдаў
- У Беларусі адбываецца маштабная рэформа заканадаўства, якая ўключае ў сябе ня толькі антыэкстрэмісцкае заканадаўства.
- У тым, што тычыцца барацьбы з экстрэмізмам, у Беларусі адбываецца пашырэньне складу злачынстваў.
- У гэтым сэнсе беларускі досьвед вельмі падобны да таго, што мы зараз назіраем у Расеі.
- Расейскае антыэкстрэмісцкае заканадаўства мяняецца штогод, зьяўляюцца новыя склады злачынства.
- Для расейскага заканадаўства характэрны вельмі празрысты падзел паміж антыэкстрэмісцкім і антытэрарыстычным заканадаўствам.
- Гэта робіць праваўжываньне ў Расеі вельмі непрадказальным, аднолькавыя дзеяньні могуць па-рознаму трактавацца.
- Расейскае заканадаўства аб замежных агентах і заканадаўства аб барацьбе з экстрэмізмам — гэта сфэры, якія вельмі шчыльна ўзаемадзейнічаюць.
- Пры «творчым» падыходзе пад экстрэмізм можна падвесьці вельмі шырокае кола дзеяньняў.
- Фонд барацьбы з карупцыяй (ФБК) быў спачатку абвешчаны замежным агентам, а цяпер дзеля ўзмацненьня ціску — і экстрэмісцкай арганізацыяй.
- Пікам ужываньня антыэкстрэмісцкіх артыкулаў у Расеі былі 2017-2018 гады.
- Былі выпадкі, калі людзей па гэтых артыкулах прыцягвалі ня толькі за камэнтары ў сацыяльных сетках, але і за перапосты і лайкі.
- Гэта разглядалася як заклікі да гвалту зь меркаваньняў нянавісьці.
- У 2019 годзе быў дэкрыміналізаваны самы папулярны артыкул, па якім прыцягвалі да адказнасьці, — распальваньне нянавісьці.
- Да 2019 году па ім прыцягвалі да адказнасьці па 500–600 чалавек у год.
- У Расеі цэлы букет антыэкстрэмісцкіх артыкулаў — распаўсюд інфармацыі, удзел у дзейнасьці экстрэмісцкай арганізацыі, фінансаваньне такой арганізацыі.
- Гэта забясьпечвала велізарную колькасьць крымінальных справаў.
- Пасьля дэкрыміналізацыі «распальваньня нянавісьці» колькасьць крымінальных справаў аб экстрэмізьме зьменшылася.
- Але вельмі шмат выпадкаў прыцягненьня да адміністрацыйнай адказнасьці.
- Адначасна павялічылася колькасьць выпадкаў прыцягненьня да крымінальнай адказнасьці па антытэрарыстычных артыкулах.
- Па іх прыцягваюць да адказнасьці ў тым ліку па абвінавачваньні ў апраўданьні тэрарызму. Былі выпадкі, калі судзілі журналістаў, якія пісалі пра падзеі, якія разглядаюцца ў Расеі як тэрарызм.
- Калі параўноўваць зь беларускай статыстыкай справаў аб экстрэмізьме — 300 летась і 700 у працы сёлета, то ў Расеі па «букету» антыэкстрэмісцкіх і антытэрарыстычных артыкулаў колькасьць справаў набліжаецца да тысячы.
- Гэта супастаўна зь беларускімі лічбамі, але калі ўлічыць, што ў Расеі насельніцтва значна больш, то Беларусь апярэджвае Расею паводле інтэнсіўнасьці перасьледу па гэтых справах.
- Улады Беларусі і Расеі пераймаюць адны ў адных вопыт перасьледу.
- Для расейскіх праваўжывальнікаў, каб аднесьці тую ці іншую арганізацыю да экстрэмісцкіх, ня мае значэньня, ці практыкуе яна гвалт і ці заклікае яна да гвалту.
- Арганізацыя можа быць прызнаная экстрэмісцкай, калі яна ня мае ніякага дачыненьня да гвалту.
- У гэтым разыходзяцца расейскае заканадаўства і праваўжываньне.
- Адрозьненьне экстрэмісцкай дзейнасьці ад неэкстрэмісцкай палягае якраз у пытаньні ўжываньня гвалту.
- Але і ў справах аб пратэстах пачатку году, і ў справе ФБК масавыя мерапрыемствы, не дазволеныя ўладамі, трактаваліся як незаконныя.
- Калі казаць пра міжнародны досьвед, то рыса праходзіць якраз па пытаньні гвалту.
- Нават недазволеная акцыя, калі яна не суправаджаецца гвалтам, ня робіцца незаконнай.
Што было раней
- Маскоўскі гарадзкі суд увечары 9 чэрвеня прызнаў экстрэмісцкімі арганізацыямі заснаваны Аляксеем Навальным Фонд барацьбы з карупцыяй, а таксама штабы Навальнага, і забараніў іх дзейнасьць у Расеі.
- 4 чэрвеня прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў закон аб часовай забароне балятавацца на выбарах для ўдзельнікаў і прыхільнікаў арганізацый, прызнаных у Расеі экстрэмісцкімі.
- 8 чэрвеня Аляксандар Лукашэнка падпісаў «антыэкстрэмісцкія» зьмены ў Крымінальны кодэкс.
- У прыватнасьці, уводзіцца крымінальная адказнасьць:
- за наўмысную перадачу інфармацыі аб прыватным жыцьці і пэрсанальных зьвестак іншай асобы безь яе згоды;
- у дачыненьні да ўладальніка інтэрнэт-рэсурсу, не зарэгістраванага ў якасьці сеціўнага выданьня, за распаўсюд забароненай інфармацыі цягам году пасьля накладаньня адміністрацыйнага спагнаньня за такое ж парушэньне;
- удзел у экстрэмісцкім фармаваньні і садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці;
- парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў асобай, якая цягам году пасьля накладаньня двух адміністрацыйных спагнаньняў зноў парушыла закон
- Летась у сьнежні ў дачыненьні да Сьвятланы Ціханоўскай і да Каардынацыйнай Рады былі распачатыя крымінальныя справы аб экстрэмізьме.
- Сёлета ў сакавіку Сьледчы камітэт Беларусі паведаміў, што па справах, зьвязаных з экстрэмізмам, у 2020 годзе да адказнасьці прыцягнулі больш за 350 чалавек, яшчэ 700 спраў будуць хутка разгледжаныя.