Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі суд забараніў штабы Навальнага і ягоны Фонд барацьбы з карупцыяй


Аляксей Навальны, каляж
Аляксей Навальны, каляж

Маскоўскі гарадзкі суд увечары ў сераду прызнаў экстрэмісцкімі арганізацыямі заснаваны Аляксеем Навальным Фонд барацьбы з карупцыяй, а таксама штабы Навальнага, і забараніў іх дзейнасьць у Расеі.

Рашэньне прынялі на пазоў пракуратуры. Пасяджэньне суду працягвалася больш за 12 гадзін. У канцы ўсе адвакаты ФБК выйшлі з працэсу, заявіўшы аб прадузятасьці суду.

4 чэрвеня прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў закон аб часовай забароне балятавацца на выбарах для ўдзельнікаў і прыхільнікаў арганізацый, прызнаных у Расеі экстрэмісцкімі. СМІ назвалі яго законам супраць ФБК Аляксея Навальнага (Фонд барацьбы з карупцыяй занесены расейскімі ўладамі ў сьпіс «замежных агентаў»).

Першапачаткова ў законе ішла гаворка аб забароне ўдзельнічаць толькі ў выбарах у Дзярждуму РФ, аднак да другога чытаньня ўнесьлі папраўкі, якія распаўсюджваюць абмежаваньне на выбары ўсіх узроўняў. Датычнасьцю да дзейнасьці забароненай арганізацыі будзе лічыцца ў тым ліку выказаная падтрымка на адрас забароненай арганізацыі ці яе праектаў, а таксама пералічэньне ім грошай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG