Ён разьмясьціў у Твітары фота з самаробным «пашпартам» ганаровага грамадзяніна Беларусі, які яму падаравалі беларусы Латвіі. «Дзякуй за нечаканы і цудоўны падарунак – пашпарт, а таксама карціну зь бел-чырвона-белымі сьцягамі ў Рызе», – напісаў ён.
Падчас чэмпіянату сьвету па хакеі ў Латвіі мэр Рыгі замяніў афіцыйны чырвона-зялёны сьцяг Беларусі на бел-чырвона-белы, а калі старшыня Фэдэрацыі хакею выказаў пратэст, зьняў і сьцяг хакейнай фэдэрацыі. У Беларусі на яго завялі крымінальную справу, затым была ўзаемная высылка дыпляматаў Беларусі і Латвіі, а пасьля і Беларусі і Літвы, якая выказала салідарнасьць з Рыгай.