Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У жыхаркі Гомля міліцыя забрала пашпарт з атрыманай напярэдадні польскай візай


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У жыхаркі Гомля Сьвятланы 28 траўня прайшоў вобшук. Разам з тэхнікай, тэлефонамі і рознымі рэчамі міліцыя забрала пашпарт. Напярэдадні жыхарка Гомля акурат атрымала польскую візу.

«Мне наўпрост сказалі міліцыянты, што пашпарт забіраюць, каб я „нікуды ня дзелася“. Яны пыталіся, куды я езьдзіла напярэдадні, якія ў мяне пляны», — патлумачыла Сьвятлана.

Яна абурылася, што пашпарт забралі без падстаў. «Тады мне міліцыянты сказалі: „Ці з пашпартам — на ІЧУ, ці бяз пашпарта — дома, выбірай“. І пагражалі, што могуць зьмяніць статус сьведкі на статус падазраванай», — кажа жыхарка Гомля.

Вобшук праходзіў у межах крымінальнай справы, распачатай у дачыненьні да аднаго з жыхароў Гомля. Сьвятлане міліцыя патлумачыла, што вобшук праводзіцца, бо яна сьведка па той справе. Апроч тэхнікі і тэлефонаў, міліцыя знайшла і забрала ў яе адзеньне, сонечныя акуляры і фітнэс-бранзалет.

Потым яе выклікалі на допыт у Сьледчы камітэт. «Сьледчы патлумачыў, што пашпарт патрэбны для сьледчых дзеяньняў. Я сказала, што буду скардзіцца, а ён: «Гэта ваша права», — дадала жыхарка Гомля.

«Мне цяпер бяз пашпарта нікуды — ні на пошту, ні ў банк, ні атрымаць мэдычныя паслугі. Трымаюць на кручку», — кажа Сьвятлана.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG