Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У траўні затрымалі больш як 300 пратэстоўцаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Праваабаронцы «Вясны» падсумавалі вынікі перасьледу беларусаў за травень.

  • 190 чалавек асудзілі ў крымінальных справах.
  • 332 чалавек затрымалі па адміністрацыйных справах, зьвязаных з акцыямі пратэсту.
  • 160 чалавек пакаралі арыштам.
  • 2144 сутак — агульная колькасьць сутак арышту за месяц, гэта 5 гадоў і 10 з паловай месяцаў.
  • 74 чалавекі аштрафавалі.
  • 261 609 рублёў — агульная сума штрафаў, гэта ў 2,5 разу больш, чым у красавіку.

Улады ў траўні заявілі, што ўсяго ў суд накіравалі 667 крымінальных спраў супраць 944 чалавек. Ужо асудзілі 682 чалавек.

Праваабаронцы кажуць пра больш як 3000 крымінальных спраў за пратэсты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG