Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магчымае першае прымяненьне баявых бесьпілотнікаў са штучным інтэлектам занепакоіла экспэртаў


Бесьпілотны апарат. Ілюстрацыйнае фота.
Бесьпілотны апарат. Ілюстрацыйнае фота.

Меркаваны выпадак прымяненьня такіх лятальных апаратаў у Лібіі апісаны ў дакладзе ААН.

Заходнія вайсковыя экспэрты правяраюць інфармацыю пра гібель людзей летась ў Лібіі ў выніку прымяненьня аўтаномнага бесьпілотніка, кіраванага штучным інтэлектам без удзелу чалавека, паведамляе «Голас Амэрыкі».

У дакладзе групы экспэртаў, апублікаваным на мінулым тыдні, гаворыцца, што бесьпілотнік, які працаваў у Лібіі, «адсочваў і дыстанцыйна змагаўся» з салдатамі, якія ваявалі, на баку лібійскага генэрала Халіфы Хафтара.

Дзяржавы-чальцы ААН ужо некалькі месяцаў абмяркоўваюць пытаньне аб мэтазгоднасьці заключэньня глябальнага пагадненьня аб выкарыстаньні баявых бесьпілотнікаў, аўтаномных і іншых, а таксама абмежаваньняў, якія павінны быць накладзеныя на іх прымяненьне.

Даклад ААН па Лібіі надае дэбатам дадатковую вастрыню.

Апошнія дасягненьні ў сфэры бесьпілотных лятальных апаратаў маюць «вялікія наступствы на рэгіянальным і глябальным узроўні», заявіў Зія Мэраль з брытанскага Каралеўскага інстытута абаронных дасьледаваньняў.

«Час ацаніць становішча спраў з турэцкімі бесьпілотнікамі і перадавымі баявымі тэхналёгіямі, і іх значэньне для рэгіёну і для NATO», — сказаў ён на мерапрыемстве, арганізаваным інстытутам у Лёндане.

Згодна з дакладам ААН, аўтаномныя лятальныя апараты турэцкай вытворчасьці Kargu-2 атакавалі апалчэнцаў Хафтара ў сакавіку мінулага года, верагодна, у інтарэсах ураду нацыянальнай згоды. Гэта быў першы выпадак пасьпяховага нападу бесьпілотнікаў, аздобленых штучным інтэлектам.

Супраць прымяненьня аўтаномных бесьпілотнікаў, якія не патрабуюць каб пасьля таго, як іх запраграмавалі, імі дыстанцыйна кіравалі апэратары-людзі, выступаюць многія праваабарончыя арганізацыі.

Хадзілі чуткі, што пастаўленыя Турэччынай бесьпілотнікі са штучным інтэлектам, нароўні з дыстанцыйна кіраванымі, у мінулым годзе выкарыстоўваліся азэрбайджанскімі сіламі ў сутыкненьнях з Армэніяй у спрэчным Нагорным Карабаху і суседніх тэрыторыях.

Калі бесьпілотнікі са штучным інтэлектам сапраўды зьдзейсьнілі сьмяротную атаку, гэта адкрывае «новую главу ва ўжываньні аўтаномнага зброі», заявіла выданьне «Бюлетэнь навукоўцаў-атамшчыкаў» (Bulletin of the Atomic Scientists). Крытыкі такіх сьмяротных апаратаў, якія могуць выкарыстоўваць тэхналёгію распазнаньня асобаў, кажуць, што гэта выклікае шэраг маральных, этычных і прававых дылем.

«Такія віды зброі працуюць на падставе праграмных альгарытмаў», навучаных «з дапамогай вялікіх набораў дадзеных, напрыклад, клясыфікаваць розныя аб’екты. Праграмы кампутэрнага гледжаньня можна навучыць распазнаваць школьныя аўтобусы, трактары або танкі. Аднак дадзеныя, на якіх яны навучаюцца, могуць быць недастаткова складанымі або надзейнымі, і штучны інтэлект можа «„засвоіць“ урок няправільна», — папярэджвае некамэрцыйны бюлетэнь.

Вытворца Kargu-2, кампанія STM, заявіла турэцкім СМІ ў мінулым годзе, што іх бесьпілотнікі абсталяваныя тэхналёгіяй распазнаваньня асобаў, што дазваляе ідэнтыфікаваць і нэўтралізаваць мэты без разгортваньня наземных сілаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG