Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макрон: Эўропе трэба свая армія «для абароны ад Расеі, Кітаю і нават ЗША»


Эмануэль Макрон
Эмануэль Макрон

Эўропе трэба ўласная армія, каб абараніць сябе ад Расеі, Кітаю і нават ад Злучаных Штатаў. Пра гэта ў эфіры радыё «Эўропа-1» паведаміў прэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон. Паводле яго, эўрапейскія краіны павінны стварыць адзіныя ўзброеныя сілы, якія не залежаць ад ЗША і якія будуць дзейнічаць самастойна.

Макрон падкрэсьліў, што ў прымежных раёнах Эўропы ўсё больш аўтарытарных дзяржаў, якія пагражаюць Эўропе ў кібэрпрасторы і ўмешваюцца ў дэмакратыю. Сярод іх ён, у прыватнасьці, адзначыў Расею.

Прэзыдэнт Францыі таксама заявіў, што неабходнасьць у эўрапейскай арміі вырасла пасьля заявы прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа аб плянах выйсьці з дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасьці.

У чэрвені Эўрапейская камісія прапанавала вылучыць 13 мільярдаў эўра для ўмацаваньня абароны Эўразьвязу на пэрыяд да 2027 году. Грошы пойдуць на тэхналёгіі і абсталяваньне, у прыватнасьці, на кампутарнае шыфраваньне і бесьпілотнікі. У Брусэлі лічаць, што гэта дазволіць зрабіць Эўропу больш магутным глябальным гульцом.

У NATO і Эўразьвязе раней выказваліся засьцярогі, што ў выпадку канфлікту Расея здольная апярэдзіць Эўропу ў перакідцы вайсковага кантынгенту бо межы паміж краінамі Эўразьвязу значна зьніжаюць мабільнасьць саюзных войскаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG