Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Невядомыя спрабавалі штурмаваць амбасаду Лібіі ў Менску


Амбасада Лібіі
Амбасада Лібіі

Раніцай 27 жніўня каля 30 чалавек зь піламі-«баўгаркамі» спрабавалі трапіць у будынак амбасады Лібіі на вуліцы Беларускай у Менску, піша Tut.by.

У будынку пабілі шыбы, выбілі дзьверы. Амбасадара спрабавалі выцягнуць з будынку, але яго адбілі ахоўнікі. Спробу «штурму» спыніў АМАП, праверыў дакумэнты ў людзей у будынку, але атрымаў распараджэньне ня ўмешвацца і пакінуў тэрыторыю амбасады.

Цяпер людзі, якія штурмавалі будынак, знаходзяцца на тэрыторыі амбасады, патрабуюць ад амбасадара сысьці. Месяц таму будынак амбасады ўжо спрабавалі штурмаваць, казаў амбасадар. Ён падазраваў, што за гэтым мог стаяць былы першы аташэ амбасады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG