Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канстытуцыйны суд Беларусі не знайшоў хібаў у дэкрэце Лукашэнкі на выпадак ягонай гвалтоўнай сьмерці


Лукашэнка асьцерагаецца замахаў на сябе і тэрактаў. Ілюстрацыйнае фота
Лукашэнка асьцерагаецца замахаў на сябе і тэрактаў. Ілюстрацыйнае фота

9 траўня Аляксандар Лукашэнка падпісаў дэкрэт № 2 «Аб абароне сувэрэнітэту і канстытуцыйнага ладу». Дакумэнтам прадугледжваецца, што ў выпадку ягонай гібелі ад замаху, тэракту, вонкавай агрэсіі на тэрыторыі краіны ўводзіцца надзвычайнае або ваеннае становішча.

«У сувязі з паступленьнем электронных зваротаў грамадзян аб ініцыяваньні справы аб ліквідацыі прававой недакладнасьці ў дэкрэце ад 9 траўня № 2 паведамляем. У адпаведнасьці з артыкулам 158 закону «Аб канстытуцыйным судовым вядзеньні», прабелаў, калізій і прававой недакладнасьці, якія маюць канстытуцыйна-прававое значэньне і зьяўляюцца падставай для пачатку вядзеньня справы, ня выяўлена», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні ведамства.

Там адзначылі, што падставай для пачатку справы аб ліквідацыі ў нарматыўных прававых актах прабелаў зьяўляюцца звароты грамадзян, якія зьмяшчаюць інфармацыю аб такіх парушэньнях.

У зваротах сапраўды выказваецца нязгода з нормамі дэкрэту, выкладаюцца довады аб неадпаведнасьці дакумэнту Канстытуцыі. Аднак у гэтым выпадку Канстытуцыйны суд ня бачыць хібаў у зьмесьце дэкрэту.

Дэкрэт № 2 «Аб абароне сувэрэнітэту і канстытуцыйнага ладу» прадугледжвае, што ў выпадку гвалтоўнай сьмерці Лукашэнкі дзяржаўныя органы і службовыя асобы дзейнічаюць у адпаведнасьці з рашэньнямі Савету бясьпекі, на пасяджэннях якога старшынюе прэм’ер-міністар. У гэты пэрыяд могуць уводзіцца абмежаваньні на свабоду перамяшчэньня, забарона масавых мерапрыемстваў, камэнданцкі час ды іншыя меры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG