Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутата Незалежнасьці Сяргея Антончыка ў гадавіну рэфэрэндуму-95 аштрафавалі на 900 рублёў за сьцяг і «Пагоню»


Сяргей Антончык у момант узнагароджаньня мэдалём Рады БНР, чэрвень 2019
Сяргей Антончык у момант узнагароджаньня мэдалём Рады БНР, чэрвень 2019

14 траўня былога дэпутата Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня Сяргея Антончыка Стаўпецкі суд аштрафаваў на 30 базавых велічыняў за «несанкцыяванае пікетаваньне».

«Я прыехаў на лецішча, а праз паўгадзіны зьявіліся міліцыянты, — расказвае Антончык. — Яны заблякавалі выезд. Аказалася, што ім не спадабалася тое, што намалявана на камянях. Там у мяне ўжо шосты год ляжаць камяні. На адным намаляваная „Пагоня“, на другім — бел-чырвона-белы сьцяг, на трэцім — сьцяг Эўрапейскага Зьвязу. Міліцыянты зьвязаліся з начальствам, і я пачуў каманду — „Прывозьце“. Але перш чым мяне затрымаць, міліцыянты пахадзілі па суседзях, папыталіся, ці вяду я агітацыю супраць улады. Нарэшце павезьлі ў Стоўпцы. Там сказалі, што затрымліваюць на 12 дзён, а потым будзе суд. Пасадзілі ў ІЧУ. Але я сябе дрэнна пачуваў, паднялася тэмпэратура. Ноч я правёў у камэры, а потым мне далі 30 базавых, гэта 900 рублёў — нібыта за несанкцыяванае пікетаваньне. Мая пэнсія на сёньня — 420 рублёў».

У інтэрвію Радыё Свабода Сяргей Антончык зьвярнуў увагу на пэўны сымбалізм таго, што ён быў асуджаны за бел-чырвона-белы сьцяг і «Пагоню» ў гадавіну рэфэрэндуму 1995 году, і заявіў, што «Лукашэнка вядзе Беларусь шпаркімі крокамі ў Паўночную Карэю».

Генэральны пракурор Мікалай Ігнатовіч і дэпутат Сяргей Антончык, 1991. Фота Ул. Сапагова
Генэральны пракурор Мікалай Ігнатовіч і дэпутат Сяргей Антончык, 1991. Фота Ул. Сапагова
  • Сяргей Антончык — дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня, сябра парлямэнцкай Апазыцыі БНФ, адзін з аўтараў Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі, адзін зь лідэраў рабочага руху, удзельнік галадоўкі дэпутатаў у красавіку 1995 году супраць ініцыяванага Лукашэнкам рэфэрэндуму. Сябра КХП-БНФ.
  • У студзені 1994 году Сяргей Антончык выступіў на сэсіі Вярхоўнага Савету з дакладам аб карупцыі ў атачэньні Аляксандра Лукашэнкі. Падчас дакладу Лукашэнка плакаў, а газэты выйшлі зь белымі плямамі на месцы дакладу.
  • Падчас страйку на менскім мэтрапалітэне ў жніўні 1995 году быў схоплены супрацоўнікамі КДБ і інтэрнаваны на тэрыторыі падразьдзяленьня спэцназу.
  • Неаднаразова затрымліваўся і быў асуджаны за палітычную дзейнасьць і ўдзел у масавых акцыях.

  • 16x9 Image

    Сяргей Навумчык

    Сяргей Навумчык нарадзіўся ў 1961 годзе ў Паставах. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ, служыў у войску, працаваў у віцебскай абласной газэце. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі і каардынатарам парлямэнцкай апазыцыі БНФ. У 1996 годзе атрымаў палітычны прытулак у ЗША.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG