Як пачыналася і чым завяршаецца першая чвэрць стагодзьдзя з Аляксандрам Лукашэнкам. Падкаст Сяргея Навумчыка пра найноўшую гісторыю Беларусі.
Трэцяя частка падкасту «Пад Лукашэнкам» прысьвечаная першым месяцам знаходжаньня ва ўладзе чалавека, які заняў прэзыдэнцкае крэсла дзякуючы іміджу змагара з карупцыяй.
У сьнежні 1994 дэпутат Апазыцыі БНФ Сяргей Антончык выступіў з дакладам аб карупцыі ў бліжэйшым атачэньні прэзыдэнта. Гэты выступ выклікаў ў Лукашэнкі — сьлёзы, у Антончыка — канфіскацыю маёмасьці, у СМІ — «белыя плямы».
Пра што новы падкаст-цыкль «Пад Лукашэнкам»?
Сяргей Навумчык: Якія фактары паспрыялі перамозе Лукашэнкі ў 1994-м — ягоны «антыкарупцыйны» даклад, стрэл пад Лёзнам альбо вера людзей у цуд? Як здарылася, што з краіны, якая ў момант дасягненьня Незалежнасьці мела найлепшыя стартавыя эканамічныя ўмовы ў параўнаньні з суседзямі, Беларусь ператварылася ў аўтсайдэра рэгіёну? Мы паспрабавалі аднавіць найбольш яскравыя эпізоды апошніх 25 гадоў беларускай гісторыі, якія краіна пражыла пад Лукашэнкам — праз галасы палітыкаў, камэнтатараў, звычайных людзей, якія гучалі ў рэпартажах Свабоды.
Лукашэнку маглі не дапусьціць да выбараў
Што такое падкаст?
Падкаст — гэта радыё, але лепшае. Гэта аўдыё- або відэаперадача, якая публікуецца ў інтэрнэце. Як і радыёперадачы, яны часта дзеляцца на цыклі, сэзоны, асобныя часткі і прысьвечаныя канкрэтнай тэме.
Падкасты значна зручнейшыя, чым радыё, бо іх можна слухаць у любы момант, без патрэбы сачыць за раскладам.
Як іх можна слухаць?
Падкасты Свабоды можна слухаць
- на нашым сайце;
- на відэаплятформе Youtube;
- на аўдыёплятформе SoundCloud;
- праз мабільныя праграмы (аплікацыі).
Для гэтага трэба спампаваць на свой тэлефон праграму (як на iOS, гэтак і на Android), знайсьці праз пошукавую сыстэму падкаст-канал, які вас цікавіць, і падпісацца на яго.
Аплікацыя сама вам паведаміць, калі зьявіцца новы выпуск падкасту. Вы можаце яго запампаваць на свой тэлефон і паслухаць у любы зручны для вас час.
А дзе можна знайсьці падкасты Свабоды?
Падкасты Свабоды даступныя ў RSS і ў такіх мабільных праграмах:
• iTunes
• Google Podcasts
• CastBox
• Podcast Addict
• Podcast Republic
• SoundCloud
Навошта слухаць, калі можна і пачытаць?
Бо падкасты можна слухаць тады, калі чытаць проста немагчыма.
- У аўтамабілі, аўтобусе, цягніку. Паўсюль, дзе бракуе сьвятла чытаць
- Падчас трэнаваньня ў фітнэс-залі
- Падчас яды (і піцьця)
- Падчас гатаваньня
- Падчас шпацыру
- Падчас выкананьня хатніх абавязкаў (вывешваньня бялізны, прасаваньня, мыцьця посуду)
- Падчас праполваньня бульбы
- На рыбе
- У лазьні ці ў душы
- Дадайце свае прапановы ў камэнтарах
Якія каналы ў Свабоды ўжо ёсьць?
- Інтэрвію
- Падарожжы з Бартосікам
- Чытальная заля
- Толькі жанчыны
- Стары Менск. Гісторыя зьнікненьня
- Мова пра мову
- Падарожжа ў БНР
- Бартосік. Клініка кітайскага дантыста
- Пад Лукашэнкам
- Нечаканы Скарына
- Невядомы Данчык
- Межы Беларусі
- Бацькі і дзеці
- Доўгая дарога дадому
- Сёмая вобласьць
- Доктар Мартаў. На вайне з COVID-19
Калі вам хочацца мець усе падкасты ў адным канале, то падпісвайцеся на гэты канал:
А гэта бясплатна?
Для вас — ТАК.