На гэтыя пытаньні каналу Свабода Premium адказвае юрыст Сяргей Зікрацкі.
Зікрацкі
- Я лічу, што гэты дэкрэт супярэчыць Канстытуцыі
- Тыя пытаньні, якія Лукашэнка спрабаваў урэгуляваць гэтым дэкрэтам, цалкам урэгуляваныя Канстытуцыяй
- Амаль кожны сказ гэтага дэкрэту супярэчыць Канстытуцыі
- Паводле дэкрэту, у выпадку гібелі прэзыдэнта рашэньнем Рады бясьпекі ў краіне ўводзіцца надзвычайнай альбо вайсковае становішча
- Але ў Канстытуцыі напісана, што права ўводзіць надзвычайнае ці вайсковае становішча — выключнае права прэзыдэнта
- Таксама паводле Канстытуцыі, калі прэзыдэнт па тых ці іншых прычынах будзе ня ў стане выконваць свае абавязкі, яго абавязкі пераходзяць да прэм’ер-міністра
- Паводле Канстытуцыі, калі Лукашэнка загіне, на яго пасаду заступае Галоўчанка і толькі Галоўчанка будзе прымаць рашэньне — уводзіць ці ня ўводзіць надзвычайнае ці вайсковае становішча
- Я лічу, што адпаведны артыкул Канстытуцыі, дзе ідзе размова пра вакансію пасады прэзыдэнта, тычыцца ўсіх магчымых выпадкаў — адстаўкі, натуральнай сьмерці, гібелі
- Гэтая норма датычная любой падобнай сытуацыі, ёсьць вакансія пасады прэзыдэнта па любой прычыне — паводле Канстытуцыі яго паўнамоцтвы павінныя пераходзіць да прэмʼера
- Гэты дэкрэт — больш палітычны дакумэнт, чым юрыдычны
- Дэкрэт вельмі няўдала напісаны з пункту гледжаньня юрыдычнай тэхнікі
- У ім сказана, што ў крытычнай сытуацыі ўсе службовыя асобы і дзяржаўныя органы дзейнічаюць у адпаведнасьці з рашэньнямі Рады бясьпекі
- Але частка паўнамоцтваў дзяржаўных органаў прапісаная ў Канстытуцыі і Рада бясьпекі ня можа браць іх на сябе
- Рада бясьпекі ня можа абмяжоўваць паўнамоцтвы парлямэнту і ўраду, бо іх паўнамоцтвы прапісаныя ў Канстытуцыі
- У надзвычайным становішчы можна абмежаваць тыя паўнамоцтвы дзяржаўных органаў, якія не прапісаныя ў Канстытуцыі, тыя, што прапісаныя — нельга
- Незразумела, якое ўсё ж становішча трэба неадкладна ўводзіць пасьля гібелі прэзыдэнта — надзвычайнае ці вайсковае
- У дэкрэце ня вызначана, хто будзе вызначаць, ці была сьмерць прэзыдэнта гвалтоўнай?
- Як раз гэты дэкрэт і можа стаць прычынай нестабільнасьці ў момант, калі прэзыдэнта ня стане
- Што будзе, калі прэмʼер заявіць, што сьмерць прэзыдэнта была негвалтоўнай, і таму ён робіцца часовым кіраўніком дзяржавы, а Рада бясьпекі заявіць, што сьмерць прэзыдэнта была гвалтоўнай, і ўлада пераходзіць да яе?
- Навідавоку два акты, якія супярэчаць адзін аднаму
- І нельга выключыць, што ў адпаведнай сытуацыі адны асобы будуць патрабаваць, каб ужывалася Канстытуцыя, а іншыя — каб ужываўся дэкрэт
Што было напярэдадні
- 9 траўня адразу пасьля падпісаньня пачаў дзеяньне дэкрэт «Аб абароне сувэрэнітэту і канстытуцыйнага ладу». Ён прадугледжвае пераход улады ў Беларусі да Савету бясьпекі ў выпадку гвалтоўных дзеяньняў супраць кіраўніка дзяржавы.
- Дакумэнт прадугледжвае, што ў выпадку гібелі кіраўніка дзяржавы з прычыны замаху, зьдзяйсьненьня акту тэрарызму, зьнешняй агрэсіі, іншых гвалтоўных дзеяньняў усе дзяржаўныя органы і іх службовыя асобы дзейнічаюць у адпаведнасьці з рашэньнямі Рады бясьпекі, на пасяджэньнях якой старшынюе прэм’ер-міністар.
- Пры гэтым на тэрыторыі краіны неадкладна ўводзіцца надзвычайнае або ваеннае становішча.