Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ідэя – стварыць калектыўнага Лукашэнку ў выпадку яго раптоўнага сыходу»


З ліпеня. Менск. Ілюстрацыйнае фота.
З ліпеня. Менск. Ілюстрацыйнае фота.

На пытаньні youtube-каналу Свабода Premium адказаў доктар палітычных навук, кіраўнік інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч.

  • Наколькі плян перадачы ўлады Радзе бясьпекі, у выпадку раптоўнага сыходу Лукашэнкі, адпавядае Канстытуцыі?
  • Наколькі гэты плян адпавядае яго ўласнай палітычнай філязофіі адзінства палітычнай волі?
  • Ці азначае плянаваны дэкрэт недавер прэм’еру Галоўчанку і сумнеў у яго лідэрскіх якасьцях?
  • Ці сапраўды Лукашэнка паверыў у рэальнасьць плянаў перавароту і яго забойства змоўшчыкамі?

Асноўныя тэзісы Андрэя Казакевіча

  • Такі дэкрэт будзе супярэчыць Канстытуцыі
  • Артыкул Канстытуцыі кажа адназначна, што паўнамоцтвы прэзыдэнта пераходзяць прэм'ер-міністру, і кропка
  • Ніякія ўладныя паўнамоцтвы Рады бясьпекі не прапісаныя ў Канстытуцыі
  • Мы ведаем прэцэдэнты, калі дэкрэты прэзыдэнта супярэчылі Канстытуцыі
  • Ідэя Лукашэнкі – стварыць калектыўнага Лукашэнку ў выпадку яго раптоўнага сыходу
  • Гэта вельмі алягічны і рызыкоўны крок
  • Фантазіі кшталту ўмацаваньня Усебеларускаяга народнага сходу ці Рады бясьпекі гуляе на разбурэньне дзяржаўнасьці
  • А што будзе, калі разыдуцца меркаваньні чальцоў Рады бясьпекі, за якімі стаяць сілавыя структуры?
Андрэй Казакевіч
Андрэй Казакевіч
  • Усе дыскусіі вядуць да думкі, што трэба пераразьмяркоўваць паўнамоцтвы прэзыдэнта
  • Можна прыгадаць, колькі разоў ішла гутарка пра ператварэньне «Белай Русі»
  • Пляны гэтага дэкрэту паказваюць, што Лукашэнка не давярае да канца Галоўчанку, як і любому іншаму
  • Ён не давярае і ўсім астатнім
  • Пэрспэктывы раптоўнага сыходу ці зьнікненьня Лукашэнкі турбуе ня толькі яго, але і ягонае атачэньне
  • Яны хочуць ведаць правілы гульні
  • Ня выключаны сцэнар датэрміновых выбараў
  • Калі няма даверу да прэмьера, узьнікае ідэя пра калектыўны ворган улады

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG