Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка на плошчы Перамогі: «Сучасныя нэакаляніалісты зноў спрабуюць апрануць моладзь у карычневую ўніформу»


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

9 траўня Лукашэнка ўсклаў вянок да манумэнту Перамогі ў цэнтры Менску.

9 траўня Аляксандар Лукашэнка прыбыў у цэнтар сталіцы і ўсклаў вянок да манумэнту Перамогі. Таксама ён выступіў з нагоды 76-й гадавіны заканчэньня ІІ ўсясьветнай вайны ў Эўропе, піша БелТА.

«Мы зноў, як і раней, сустракаем пераможны травень, які ў далёкім 45-м мінулага стагодзьдзя прынёс свабоду беларусам і ўсім братнім народам нашай неабсяжнай краіны — Савецкага Саюзу», — сказаў Лукашэнка.

Паводле яго, чым далей сыходзяць у гісторыю гераічныя і трагічныя падзеі той вайны, тым больш велічным і грандыёзным паўстае ахвярны подзьвіг дзядоў і прадзедаў — «тых, хто выратаваў чалавецтва ад заняволеньня і вынішчэньня».

«Вялікая Перамога — адна з самых грандыёзных падзей у гісторыі беларускага народа, а подзьвіг нашых ваяроў — сымбаль мужнасьці, патрыятызму і чалавечнасьці. Прыклад згуртаванасьці, сяброўства і братэрства людзей розных перакананьняў і веры. Невычэрпная крыніца магутнай стваральнай духоўнай энэргіі, якая так неабходная нам сёньня — у Год нашага адзінства», — заявіў Лукашэнка.

Ён лічыць, што з мараю аб глябальным панаваньні «сучасныя нэакаляніалісты наўмысна сеюць нацыянальную варажнечу, плодзяць крывавыя канфлікты на плянэце і зноў спрабуюць апрануць моладзь у карычневую ўніформу. Робяць усё, каб мы забылі подзьвіг нашых дзядоў і страшную праўду пра вайну. Менавіта таму нам навязваюць сьцягі і гімны, зьняслаўленыя супрацоўніцтвам з гітлераўскімі забойцамі замест знакаў вялікай Перамогі, міру і стварэньня».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG