Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі: украінскія гарады на ўсходзе будуць адзначаць дзьве даты вызваленьня


Уладзімір Зяленскі
Уладзімір Зяленскі

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што 2014 год зьмяніў стаўленьне да вайны і ваенных дзеяньняў. Пра гэта ён заявіў 9 траўня мая ў звароце з нагоды Дня Перамогі над нацызмам у Другой сусьветнай вайне.

9 мая ва Ўкраіне адзначаецца Дзень Перамогі над нацызмам у Другой сусьветнай вайне, 8 мая — Дзень памяці і прымірэньня.

«З 2014 года сыны расказваюць бацькам пра вайну. І не бабулі і дзядулі могуць расказваць унукам, але ўнукі могуць расказваць бабулям і дзядулям пра такія рэчы, як бамбардзіроўкі альбо палон. А ў гісторыі горада Марыупаля побач з датай 10 верасьня 1944 года зьявілася дата 13 чэрвеня 2014 года. І ён, і многія іншыя ўкраінскія гарады на ўсходзе, праз 76 гадоў пасьля Другой сусьветнай вайны будуць адзначаць дзьве даты вызваленьня. Усё гэта балюча і несправядліва ў адносінах да ўсяго, што прайшлі нашы продкі, абараняючы ўкраінскую зямлю. Але менавіта іх подзьвігі і гераізм надаюць сіл новаму пакаленьню ўкраінскіх вайскоўцаў, нашым абаронцам», — сказаў прэзыдэнт Украіны.

Паводле Зяленскага, перамога над нацызмам для Ўкраіны — гэта «памяць пра яе жудасную цану».

«Захавайце і больш поўна разумейце гісторыю», — Зяленскі кажа, што Дзень памяці і прымірэньня не заменіць 9 траўня.

«Той факт, што ў Другой сусьветнай вайне загінула больш за 8 мільёнаў украінцаў. Што ня кожны пяты ўкраінец вярнуўся дадому. Усяго вайна забрала ня менш за 50 мільёнаў жыцьцяў. І з-за гэтых жудасных лічбаў слова „перамога“ трэба прымаць без эўфарыі і галавакружэньня. І жаданьне паўтарыць перамогу можа быць зьвязана з хакейным ці футбольным чэмпіянатам, але не з вайной і сьмерцю кожны з 2194 дзён Другой сусьветнай вайны», — сказаў ён.

Зяленскі падкрэсьліў, што Ўкраіна не дазволіць нікому "мінімізаваць уклад у перамогу ўкраінцаў, якія ня толькі абаранялі сваю зямлю, але і ў савецкай арміі і саюзных сілах Антыгітлераўскай кааліцыі, разам з дзясяткамі іншых дзяржаў ня далі нацыстам панаваць у Эўропе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG