Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхара Гомля судзяць за дапамогу ў замене чырвона-зялёнага сьцяга на бел-чырвона-белы


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

6 траўня суд Цэнтральнага раёну Гомля пачаў разгляд крымінальнай справы за «хуліганства» (артыкул 339 Крымінальнага кодэксу) у дачыненьні да 23-гадовага Кірылы Брыгі. 16 жніўня, падчас акцыі пратэсту, ён дапамог зьняць чырвона-зялёны сьцяг, каб замяніць яго на бел-чырвона-белы.

Справу разглядае судзьдзя Віктар Казачок.

За гэтае «злачынства» ўвосень быў пакараны Георгі Васіленка. Суд прызначыў яму два гады «хіміі». Цяпер ён адбывае пакараньне.

Абвінавачаньне палічыла, што 16 жніўня «Васіленка і Брыгі наўмысна, з хуліганскіх памкненьняў, выказваючы сваю сваволю, грэбуючы нормамі маралі, выказваючы яўную непавагу да грамадзтва, парушалі грамадзкі парадак, з выключным цынізмам, ведаючы, што за іх дзеяньнямі назіраюць і фіксуюць, спусьцілі дзяржаўны сьцяг Рэспублікі Беларусь». Затым яны паднялі бел-чырвона-белы сьцяг, які «не зьяўляецца сымбалем улады».

Кірыла Брыгі прызнаў сваю віну цалкам. Ён казаў, што 16 жніўня быў дома, быў выходны сонечны дзень, прыяцель запрасіў пайсьці пагуляць, на мітынг. «Калі мы падышлі да плошчы, то ўбачылі, што сьцяг быў амаль спушчаны з тронка. Калі падышлі бліжэй да тронка, нехта сказаў, што не ўдаецца зьняць яго да канца. Ён быў ня цалкам яшчэ спушчаны, думалі, чым яго зьняць. Знайшлі інструмэнт, і я як інжынэр дапамог яго зьняць», — казаў на судзе абвінавачаны.

З-за плота за гэтым назіралі міліцыянты, яны і забралі чырвона-зялёны сьцяг.

«Потым з натоўпу нехта прынёс сьцяг БЧБ. Вырашылі яго ўзьняць. Заўваг мне ніхто не рабіў. Навошта здымаў? Ня ведаю, эфэкт натоўпу спрацаваў. Мне гэта ня трэба было», — засьведчыў Кірыла.

Сьведка Аляксандар расказаў акалічнасьці здарэньня і заўважыў, што ўсе людзі на плошчы рэагавалі на замену сьцяга пазытыўна.

Працяг суду — 12 траўня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG