Яна заклікала «неадкладна зьвярнуць увагу на сытуацыю з палітвязьнямі, на ўмовы ў турмах, адвольныя затрыманьні і судовыя працэсы», цытуе БелаПАН яе прэсавую службу.
Падчас сустрэчаў былі абмеркаваныя «фарматы і пляцоўкі для перамоваў па выхадзе з крызісу», у тым ліку магчымасьць правядзеньня міжнароднай канфэрэнцыі высокага ўзроўню, варыянты міжнароднай мэдыяцыі для пачатку перамоваў з дэмакратычнымі сіламі, у тым ліку пад эгідай АБСЭ ці групы зацікаўленых краінаў.
У рамках візыту Ціханоўская сустрэлася з міністрамі замежных справаў, працы і эўрапейскіх справаў ураду Італіі, сьпікерам палаты дэпутатаў, мэрам Рыму, кіраўнікамі палітычных партыяў, прадстаўнікамі італьянскіх і міжнародных прафсаюзаў.
«Дамовіліся, што міжнародныя прафсаюзы будуць змагацца за выключэньне дзяржаўных прафсаюзаў з міжнародных асацыяцыяў і падтрымаюць страйкамы, якія працягваюць страйкаваць у Беларусі за свае правы», — адзначаецца ў рэлізе.
Ціханоўская прапанавала суразмоўцам прыехаць у Менск і сустрэцца з прадстаўнікамі працоўнага руху. Бакі абмеркавалі магчымасьці ўплыву на італьянскія кампаніі, якія супрацоўнічаюць з беларускім рэжымам.