Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афіцыйныя прафсаюзы пікетавалі пасольства ЗША


Прафсаюзны мітынг каля амэрыканскага пасольства. Фота Tut.by
Прафсаюзны мітынг каля амэрыканскага пасольства. Фота Tut.by

Каля пасольства сабраліся некалькі соцень чалавек. Мітынг быў непрацяглым, паведаміў Tut.by.

Сёньня ж Фэдэрацыя прафсаюзаў на сваім сайце заклікала Злучаныя Штаты адмяніць незаконныя эканамічныя санкцыі супраць беларускіх прадпрыемстваў.

«Гэтыя меры — ня што іншае, як эканамічная агрэсія і шантаж», якія «могуць пакінуць людзей бяз працы і заработнай платы», заявіла ФПБ.

Акцыя пратэсту каля пасольства ЗША праходзіла і ўчора. 30 красавіка там сабраліся паўтара дзясятка прыхільнікаў Лукашэнкі. Яны трымалі дзяржаўныя сьцягі, плякаты, скандавалі «Лукашэнка — наш прэзыдэнт». Акцыя была зьвязаная з інфармацыяй, агучанай у дзяржаўных СМІ, аб нібыта дачыннасьці прадстаўнікоў ЗША да плянаваньня спробы вайсковага перавароту ў Беларусі і ліквідацыі Лукашэнкі.

Раней афіцыйныя прафсаюзы заяўлялі, што сабралі больш за 1,1 мільёна подпісаў супраць санкцыі Эўрапейскага Зьвязу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG