Амаль 800 тысяч беларусаў, якія ўзялі ўдзел у галасаваньні на плятформе «Голас», выказаліся за перамовы. Падчас візыту амбасадаркі Злучаных Штатаў Джулі Фішэр абмяркоўваліся канкрэтныя крокі, як можна прымусіць Лукашэнку да перамоваў.
У камандзе палітыка ўпэўненыя, што рэжым Лукашэнкі вельмі добра пачуў іх заклікі да перамоваў, але ад страху прыдумаў змову супраць сябе і паспрабаваў пераканаць у праўдзівасьці прыдуманай гісторыі ўсіх навокал.
На гэты момант штаб Ціханоўскай разглядае шэраг круглых сталоў, экспэртных сустрэч і кансультацыяў у Хэльсінках, Бэрне і, магчыма, у Вене. Сярод іх таксама дзьве канфэрэнцыі, адна зь якіх магла б быць прысьвечаная выбарам у Беларусі, а другая мірнаму выхаду з крызісу.
Дарадца Ціханоўскай Аляксандар Дабравольскі заявіў пра тое, што, хоць Лукашэнка з-за страху за сваё жыцьцё заплянаваў перадачу ўлады Радзе бясьпекі, аднак гэта непрацоўны сцэнар. А працаваць змогуць толькі выбары новага прэзыдэнта, а затым парлямэнцкія, пасьля якіх можна будзе сфармаваць таксама і ўрад.