Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канцлер Аўстрыі пасьля сустрэчы зь Ціханоўскай размаўляў пра Беларусь з Пуціным. Той папрасіў ня ўмешвацца


Сьвятлана Ціханоўская і Сэбастыян Курц у Вене 28 красавіка
Сьвятлана Ціханоўская і Сэбастыян Курц у Вене 28 красавіка

Канцлеру Аўстрыі, які сустракаўся зь Ціханоўскай, Пуцін заявіў аб непрымальнасьці ўмяшаньня ва ўнутраныя справы Беларусі, перадае БелаПАН.

Сытуацыя ў Беларусі стала адной з тэмаў тэлефонных перамоў канцлера Аўстрыі Себастыяна Курца і прэзыдэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Перамовы прайшлі 30 красавіка.

«Пры абмеркаваньні сытуацыі вакол Беларусі з расійскага боку падкрэсьлена непрымальнасьць умяшаньня звонку ва ўнутраныя справы гэтай краіны», — паведаміла прэс-служба Крамля.

28 красавіка канцлер Аўстрыі сустрэўся зь беларускім дэмакратычным лідэрам Сьвятланай Ціханоўскай. Пасьля сустрэчы Курц заявіў, што ўражаны актыўнай дзейнасьцю Ціханоўскай і грамадзянскай супольнасьці Беларусі.

«Мы цалкам падтрымліваем намаганьні апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці, накіраваныя на правядзеньне свабодных і сумленных выбараў у Беларусі. Мы будзем цесна каардынаваць сваю працу з партнэрамі па Эўрапейскім саюзе. З аднаго боку, ЭЗ падтрымлівае беларускую грамадзянскую супольнасьць, зь іншага — увёў пэрсанальныя санкцыі супраць адказных за падман і фальсыфікацыю на выбарах і задушэньне мірных дэманстрацый. Ціханоўская надалей можа разьлічваць на нашу падтрымку», — сказаў Курц.

Сьвятлана Ціханоўская на гэтым тыдні наведала зь візытамі Аўстрыю і Італію, а таксама сустрэлася з кіраўнікамі місій АБСЭ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG