Святлана Ціханоўская правяла тэлефонную размову з прэзыдэнтам Польшчы Анджэем Дудам, паведамляе яе офіс.
Паводле Telegram-каналу Сьвятланы Ціханоўскай, яна павіншавала Анджэя Дуду і ўвесь польскі народ з Днём Канстытуцыі, які ў Польшчы адзначаюць 3 траўня:
«У Беларусі гэты дзень не адзначаецца на афіцыйным узроўні, хоць 3 траўня 1791 году беларускія і польскія землі разам былі ў складзе Рэчы Паспалітай. Ціханоўская адзначыла, што беларускі народ таксама ганарыцца той Канстытуцыяй — першай у Эўропе і другой у сьвеце».
Ціханоўская і Дуда абмеркавалі:
- Сытуацыю з польскай меншасьцю ў Беларусі, арышты і абвінавачаньні супраць прадстаўнікоў Саюзу палякаў;
- праграмы падтрымкі рэпрэсаваных беларусаў у Польшчы;
- падтрымку Польшчай студэнтаў, акадэмікаў, гісторыкаў, журналістаў, IT-сэктару і беларускай дыяспары ў Польшчы;
- будучую інтэграцыю дэмакратычнай Беларусі ў Балта-Чарнаморскі саюз і «Люблінскі квартэт» (з Польшчай, Украінай і Літвой);
- удзел беларускіх дэмакратычных актывістаў ва «Ўсходнім партнэрстве»;
- супрацу з Польшчай у межах АБСЭ, Рады ААН па правах чалавека і іншых арганізацыях, каб наблізіць перамовы з уладамі Беларусі і расьсьледаваць злачынствы супраць беларусаў;
- прыняцьце 4-га павету санкцый Эўразвязу.Ціханоўская таксама прасіла Дуду працягваць дапамагаць «Белсату», «Эўрарадыё» і «Радыё Рацыя», стыпэндыяльнай праграме Каліноўскага;
- падтрымаць пачатак яе кантактаў з кіраўніцтвам Армэніі, Грузіі, Малдовы і Ўкраіны.
Ціханоўская і Дуда пакуль не сустракаліся асабіста, магчымасьць зладзіць такую сустрэчу пакуль толькі абмяркоўвалі з амбасадарам Польшчы ў Беларусі. Але яшчэ ў верасьні 2020 году з Ціханоўскай сустрэўся прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі.