Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэччына падтрымае праграму вяртаньня Крыму пад кантроль Украіны


Уладзімер Зяленскі і Рэджэп Эрдаган
Уладзімер Зяленскі і Рэджэп Эрдаган

Таксама прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган плянуе дапамагаць афіцыйнаму Кіеву ў працы па паляпшэньні жыцьця крымскіх татараў, якіх змусілі пакінуць Крым расейскія войскі.

Анкара падтрымае ініцыятыву Кіева па фармаваньні «Крымскай плятформы» — праграмы, якая прадугледжвае рэінтэграцыю анэксаванага Расеяй Крыму. Пра гэта заявіў прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган на прэс-канфэрэнцыі ў Стамбуле пасьля перамоваў з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім, інфармуе aa.com.tr.

Эрдаган падкрэсьліў, што Турэччына надалей выступае за разьвіцьцё супрацоўніцтва з Украінай. Яго краіна занепакоеная ростам напружанасьці на ўсходзе Ўкраіны. Эрдаган выказаў надзею на хуткую нармалізацыю становішча ў акупаваных прарасейскімі сіламі часткамі Данецкай і Луганскай абласьцей у рамках менскіх дамоўленасьцяў.

Раней Украіна катэгарычна заявіла, што наступныя перамовы Трохбаковай кантактнай групы адбудуцца ў іншай краіне, бо Беларусі афіцыйны Кіеў больш не давярае.

Зяленскі ў адказ на словы Эрдагана заявіў, што падтрымка Турэччынай сувэрэнітэту Ўкраіны надзвычай важная для Кіева.

Пасьля перамоваў прэзыдэнтаў адбылося пасяджэньне Стратэгічнай рады паміж Украінай і Турэччынай, пасьля якога бакі апублікавалі сумесную дэклярацыю. Там гаворыцца, што Кіеў і Анкара працягнуць працу па аднаўленьні тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны ў міжнародна прызнаных межах.

Акрамя таго, краіны будуць працаваць над паляпшэньнем жыцьця крымскіх татараў, якія пакінулі паўвостраў у выніку расейскай анэксіі.

У апошні час зноў абвастрылася сытуацыя ў зоне канфлікту ва ўсходняй Украіне, перастала выконвацца перамір’е. Паступаюць шматлікія паведамленьні аб канцэнтрацыі расейскіх войскаў ля межаў з Украінай. Крэмль сьцьвярджае, што гэтыя войскі нікому не пагражаюць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG