У 25-ю гадавіну падпісаньня першай беларуска-расейскай саюзнай дамовы над гэтымі тэмамі ў «Праскім акцэнце» разважаюць палітолягі Валерыя Касьцюгова і Валер Булгакаў.
Булгакаў
- Для мяне тое, што Беларусь ня стане Расеяй, стала зразумела, калі ў Крамлі Пуцін зьмяніў Ельцына, знакамітыя «мухі і катлеты» 2002 году і газавая «вайна» 2004 году
- Лукашэнка пэўны час меціў у прэзыдэнты Расеі шляхам стварэньня эфэмэрных інтэграцыйных структураў
- У 1996–1997 гадах у мяне былі панічныя адчуваньні, што Беларусь далучаць да Расеі
- Беларусь пры Лукашэнку атрымлівала вельмі шмат палітычных і эканамічных рэсурсаў ад Расеі
- Адна з прычынаў палітычнага крызісу ў Беларусі 2020 году — у тым, што палітычная і эканамічная падтрымка з боку Расеі пачала зьніжацца
- Расея каторы раз у гісторыі бачыць сябе «зьбіральніцай земляў»
- Пралукашэнкаўская эліта бачыць у Расеі крыніцу рэсурсаў
- Ажыўленьне беларускай прамысловасьці непарыўна зьвязанае з расейскім рынкам, зачыні мяжу — і куды мы будзем прадаваць нашае малако і МАЗы?
- Лета 2020 году прадэманстравала фэномэн новай апазыцыі, якой раней не было
- Гэта жахлівая сіла, якая здольная мабілізаваць масы
- Гэта адбывалася на фоне мэтадычнага зьнішчэньня старой, празаходняй апазыцыі, якая тым ня менш існуе
- У новых, свабодных умовах опцыя, якую ўвасабляюць Бабарыка, Ціханоўская, Ціханоўскі, была б уплывовай, але не адзінай і не абавязкова даміноўнай
- Беларускае грамадзтва застаецца глыбока дэкансалідаваным у пляне культуры і ідэнтычнасьці — яно было такім пры прыходзе Лукашэнкі да ўлады, яно застаецца такім і на схіле яго эпохі
Касьцюгова
- Нельга сказаць, што мы не вярнуліся ў Расею, часткова гэта і праўда
- Беларусь абмежаваная ў сваім сувэрэнітэце
- У нас старамодная палітычная і эканамічная сыстэма, нават у параўнаньні з РФ
- З Расеі прыемна глядзець, што Беларусь — нахлебніца
- Так званы недаатрыманы прыбытак Расеі з прычыны Беларусі — гэта абсурд з пункту гледжаньня бізнэс-лёгікі
- Расея прадае Беларусі 20 мільярдаў кубамэтраў газу па нізкай цане — а куды б яна падзела гэтыя аб’ёмы, калі б не прадавала па такой цане Беларусі?
- Калі Лукашэнка ўтрымаецца ва ўладзе, баюся, што канкурэнтнага палітычнага асяродзьдзя ў Беларусі ня будзе ніколі
- І наадварот — як толькі ён сыдзе, элемэнты палітычнай канкурэнцыі зьявяцца непазьбежна
- Тады і ў празаходняй плыні зьявяцца новыя шанцы
- Бабарыка перад тым, як пайшоў на выбары, казаў, што захаваньне існай палітычнай сыстэмы прывядзе да таго, што мы згубім сувэрэнітэт
- Праймэрыз правацэнтрыстаў на пачатку 2020 году праваліўся, апроч іншага, і таму, што яны казалі пра хуткі выхад з саюзаў з Расеяй
- У саюзе з Расеяй можна лявіраваць і дыстанцыявацца, але выйсьці зь яго імгненна — перад вачыма красамоўны прыклад Украіны