Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навошта беларусам Расея? Тлумачаць Баграцоў, Вячорка, Котаў і Ляшчэня


Беларуска-расейская мяжа
Беларуска-расейская мяжа

Як павінны будавацца адносіны з Расеяй у будучай Беларусі без Лукашэнкі? Ці варта Беларусі заставацца ў тых саюзах з РФ, у якіх яна цяпер — у «саюзнай дзяржаве», АДКБ і Эўразійскім эканамічным саюзе? Як магчыма, застаючыся ў саюзах з Расеяй, ня ўцягвацца ў яе канфрантацыю з Захадам?

На гэтыя пытаньні ў «Праскім акцэнце» адказваюць Максім Баграцоў, сябра Каардынацыйнай рады, ІТ-бізнэсовец; Францішак Вячорка, дарадца Сьвятланы Ціханоўскай; Анатоль Котаў, прадстаўнік Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва; і Ігар Ляшчэня, былы амбасадар Беларусі ў Славаччыне.

Баграцоў

  • Калі ўлады зьбіралі папраўкі да Канстытуцыі, плятформа «Голас» правяла апытаньне па некаторых тэмах.
  • Адно з такіх пытаньняў было — як павінны пераглядацца міжнародныя пагадненьні, як павінны прымацца рашэньні аб захаваньні дзейных міжнародных пагадненьняў ці аб выхадзе зь іх.
  • 99% тых, хто ўзяў удзел у галасаваньні на «Голасе», адказалі — толькі праз рэфэрэндум.
  • Трэба пачынаць з таго, што нас аб’ядноўвае.
  • Усе выступаюць супраць таго, што гэтыя пагадненьні непразрыстыя, «дарожныя мапы» не абнародуюцца.
Максім Баграцоў
Максім Баграцоў
  • Розьніца ў тым, што ніхто ня хоча так рабіць і так жыць: ні тыя, хто больш схіляецца ў бок Расеі, ні тыя, хто больш схіляецца ў бок Захаду.
  • Народ скажа — ня трэба сьпяшацца ніадкуль выходзіць. Трэба ўважліва ставіцца да ўсіх заключаных дамоўленасьцяў.
  • У Расеі ёсьць сілы, якія жывуць у рэжыме «халоднай вайны». Але мы апэлюем да таго, што ад санкцыяў цярпяць расейскі народ і бізнэс.
  • У Расеі ёсьць шмат бізнэсаў, якім патрэбныя нармальныя міжнародныя ўмовы.
  • І Беларусь можа выступаць той сілай, якая дазволіць Расеі дамагчыся гэтага.
  • Мы бачым у гэтым магчымасьць умацаваньня нашай незалежнасьці, разьвіцьця Беларусі як фінансавага і эканамічнага хаба.

Вячорка

  • Мы яшчэ ня там, дзе пытаньне пра лёс саюзаў з Расеяй будзе пастаўленае на парадак дня.
  • Некаторыя з гэтых саюзаў, дызайнэрам якіх зьяўляецца Лукашэнка, не функцыянуюць. Магчыма, яны непатрэбныя, а магчыма, і наадварот.
  • Нам трэба разабрацца з унутранымі праблемамі, вызначыць, чаго жадае беларускі народ.
  • За 26 гадоў беларусы ня мелі магчымасьці выказаць сваю пазыцыю. Акрамя сацыялягічных апытаньняў, не было магчымасьці замерыць — беларусы за ўдзел у эўразійскіх ці паўночнаатлянтычных структурах?
  • Як толькі рэвалюцыя скончыцца зьменамі, зьявяцца свабодныя выбары, будзе магчымасьць праводзіць дэмакратычныя рэфэрэндумы.
  • Тады мы высьветлім, які шлях выбіраюць беларусы.
  • Расея можа разыграць беларускую карту для паляпшэньня адносінаў з Захадам.
Францішак Вячорка
Францішак Вячорка
  • Мы абмяркоўвалі гэтае пытаньне ў Нямеччыне падчас першага візыту Сьвятланы Ціханоўскай у Бэрлін. Гэта было ў самы разгар крызісу з атручваньнем Навальнага.
  • Выглядала, што Расея шукала такога выйсьця, калі невялікім, фактычна ніякім укладаньнем яна можа вельмі выгадна «прадаць» Беларусь — вытаргаваць сабе прэфэрэнцыі ці зьняцьцё санкцыяў.
  • Расея цалкам ніколі не адпусьціць Беларусь, але правесьці квазісвабодныя выбары, прыбраць Лукашэнку ў абмен на аслабленьне абмежаваньняў для Расеі — гэта магло б быць магчымым.
  • Ці вядуцца перамовы пра гэта — стане больш ясным, калі Байдэн зойме пасаду прэзыдэнта ЗША.

Котаў

  • Мы за тое, каб глядзець на рэчы прагматычна і рэалістычна.
  • Калі мы выйдзем з гэтых інтэграцыйных утварэньняў і яшчэ з СНД, то мы можам апынуцца проста нідзе.
  • Вынікам папярэдняй палітыкі аказалася тое, што ў нас няма нават базавага пагадненьня з ЭЗ. Беларусь не ўваходзіць у Сусьветную гандлёвую арганізацыю.
  • Разбурыўшы ўсё, мы можам апынуцца ў становішчы горшым, чым цяперашняе.
  • Выхад Украіны з СНД, у якую яна і раней не да канца ўваходзіла, заняў дастаткова працяглы час.
  • Так што зрабіць нейкія істотныя зьмены ў гэтым пасьля «адлёту самалёта Лукашэнкі» нерэальна.
Анатоль Котаў
Анатоль Котаў
  • Нават дэклярацыя аб гэтым зробіць вялікую шкоду найперш зьнешняму гандлю Беларусі.
  • Перш чым аднекуль выходзіць, трэба стварыць сабе альтэрнатыву. А можа, і выходзіць будзе немэтазгодна.
  • Нам патрэбнае базавае пагадненьне з ЭЗ, магчыма, паглыбленае супрацоўніцтва з ЭЗ у межах «Усходняга партнэрства».
  • Ад дамовы аб «саюзнай дзяржаве», па сутнасьці, застаўся толькі гуманітарны складнік, які адпавядае інтарэсам як беларусаў, так і расейцаў.
  • Але калі пакінуць толькі гэта, то ці патрэбная нам дамова аб «саюзнай дзяржаве» ў тым выглядзе, у якім яна існуе?
  • Трэба спачатку таргавацца, а потым падпісваць дамовы. А не наадварот — падпісваць, а потым думаць, як не выконваць падпісанае і падмануць партнэра.
  • Дагэтуль з «мэтай» пагаршэньня адносінаў з Захадам Беларусь выдатна спраўлялася сама, і без дапамогі Расеі.
  • Не абавязкова было далучацца да расейскай канфрантацыі з Захадам, дастаткова было сфальсыфікаваных выбараў, гвалту і забойстваў.
  • 20 гадоў у «саюзнай дзяржаве» не прымушалі Беларусь уплішчвацца ў канфрантацыю з Захадам з прычыны расейскіх праблемаў, заўсёды гэта была нашая канфрантацыя.
  • Нашыя кантакты з расейцамі сьведчаць пра тое, што трэба быць максымальна адкрытымі і шчырымі, у адрозьненьне ад Лукашэнкі.
  • У Сырыі ці Лібіі нас няма і ніколі ня будзе, і трэба казаць пра гэта сумленна і адкрыта.
  • Пытаньні канфрантацыі з Захадам трэціх дзяржаваў хваляваць Беларусь не павінны, у нас павінен быць свой парадак дня.

Ляшчэня

  • Усе гэтыя абʼяднаньні — «саюзная дзяржава», АДКБ, ЭАЭС — як плянэты вакол сонейка, круцяцца вакол Расеі.
  • Беларускі пратэст ня меў геапалітычнай подбіўкі, ён ня быў геапалітычным выбарам паміж Усходам і Захадам.
  • Лістападаўскае апытаньне Chatham House зафіксавала, што 60% гарадзкога насельніцтва Беларусі, у тым ліку і 48% прыхільнікаў пратэсту, лічылі, што Беларусь магла б застацца ў АДКБ.
  • Стаўленьне да Расеі, да расейцаў не мяняецца, ёсьць трансфармацыя стаўленьня да Крамля і ягонай палітыкі.
  • Любое кіраўніцтва, якое прыйдзе да ўлады шляхам дэмакратычных выбараў, будзе вымушанае праводзіць палітыку асаблівых адносінаў з Расеяй. Але яна будзе шчырая.
Ігар Ляшчэня
Ігар Ляшчэня
  • Мяркую, што ва ўсіх хопіць мазгоў нічога не разбураць, а зрабіць рэвізію.
  • «Вызваленьне палітвязьняў і правядзеньне свабодных выбараў дадуць другое дыханьне партнэрскім адносінам паміж Беларусьсю і Расеяй, у тым ліку і ў саюзнай дзяржаве», — гэта напісаў эканамічны дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Алесь Аляхновіч у сумесным артыкуле з расейскім эканамістам Яўгенам Гантмахерам.
  • Мы з Расеяй — заканадаўцы інтэграцыйнай моды на постсавецкай прасторы.
  • 31-я інтэграцыйная мапа нявыгадная ня толькі Беларусі, але і Расеі.
  • У Беларусі будзе ўсталяваная дэмакратычная ўлада — раней ці пазьней. І гэта будзе іспытам для Расеі.
  • Стаўленьне Расеі да беларускага палітычнага крызісу паглыбляе канфрантацыю Расеі з Захадам.
  • Нядаўняя дамова паміж МУС Беларусі і Расгвардыяй — запозьненае юрыдычнае замацаваньне жнівеньскай заявы Ўладзіміра Пуціна пра стварэньне сілавой рэзэрвы для Беларусі.
  • Расея можа скарыстаць сытуацыю і інакш, яна можа беларускую тэму ператварыць зь яблыка разладу паміж ёю і Захадам у актыў у гэтых адносінах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG