Пра гэта ён сказаў ў інтэрвію «Российской газете».
«Сёньня з 30 мапаў, а дакладней з 28, таму што тры мапы — па ўніфікацыі падатковага заканадаўства і дзьве мапы па мытным рэгуляваньні — зьліліся ў адну, 21 мапа ўжо гатовая да падпісаньня. Засталося ўсяго сем мапаў, да канца красавіка, я спадзяюся, яны будуць узгодненыя. І тады дарожныя мапы і Праграму іх рэалізацыі магчыма будзе падпісаць у першай палове гэтага году».
Сямашка дадаў, што дагэтуль ня ўзгодненыя «дарожныя мапы» па падатковым заканадаўстве, мытных пытаньнях, па газе, адзінай прамысловай палітыцы, сельскагаспадарчай палітыцы, «дарожная мапа», якая прадугледжвае адзіны рынак нафты і нафтапрадуктаў.
Аб рэбрэндынгу «дарожных мапаў» інтэграцыі Беларусі і Расеі Аляксандар Лукашэнка казаў на перамовах з Уладзімірам Пуціным 22 лютага. Тады Лукашэнка паведаміў, што многія карты гатовыя да падпісаньня. 9 сакавіка пасол Расеі ў Беларусі Дзьмітры Мезенцаў сказаў, што Расея і Беларусь праводзяць інвэнтарызацыю інтэграцыйных мапаў і не плянуюць прымаць іх адным пакетам.