Беларусы паведамляюць, што ім у асабістыя паведамленьні прыходзяць мэсыджы пра няўдзел у акцыях пратэсту ад імя Зянона Пазняка.
Пры гэтым цытата Пазьняка сапраўдная, але рассылка ідзе са шматлікіх акаўнтаў з назвамі і лягатыпамі Радыё Свабода, «Белсату», «Нашай Нівы», Tut.bу і іншых выданьняў. Ад імя дзяржаўных СМІ рассылкі не заўважалі.
Радыё Свабода ня мае дачыненьня да рассылкі. Пра недатычнасьць да рассылкі заяўлялі і астатнія згаданыя СМІ.