Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што абмяркуе ў Расеі міністар абароны Беларусі


Віктар Хрэнін. Архіўнае фота.
Віктар Хрэнін. Архіўнае фота.

4-5 сакавіка праходзіць рабочы візыт міністра абароны Беларусі Віктара Хрэніна ў Расею.

«У рамках візыту ў Мінабароны Расеі адбудуцца перамовы кіраўнікоў абаронных ведамстваў Беларусі і Расеі, падчас якіх плянуецца абмеркаваць актуальныя пытаньні двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва», — паведамляе беларускае ваеннае ведамства.

Аляксандр Лукашэнка 2 сакавіка на нарадзе пра беларуска-расейскае супрацоўніцтва ў ваеннай сфэры расказаў аб нядаўніх перамовах з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным у Сочы. Супрацоўніцтву ў ваеннай сфэры бакі надалі вялікую ўвагу, Беларусь і Расея маюць намер і далей дзейнічаць у рамках сумеснай групоўкі войскаў.

Пры гэтым Лукашэнка адзначыў, што расейскае войска — «адно з наймацнейшых у сьвеце, і беларускім вайскоўцам было нядрэнна пераймаць перадавыя мэтодыкі вядзеньня баявых дзеяньняў, асвойваць найноўшае ўзбраеньне разам з расейскімі вайскоўцамі». «Вось гэты кірунак прэзыдэнтам Расеі быў з натхненьнем падтрыманы», — сказаў Лукашэнка.

Ён нагадаў, што ў 2014 годзе падчас правядзеньня чэмпіянату сьвету па хакеі быў вопыт, калі расейскія самалёты прыбылі ў Беларусь для нясеньня сумеснага дзяжурства з удзелам лётчыкаў абедзьвюх краінаў. Лукашэнка лічыць, што і ў далейшым можна выкарыстаць гэты вопыт.

«Дайце нам гэтыя самалёты (дадаткова да наяўных у Беларусі). Але на гэтых самалётах, як тады, павінны лётаць расейцы і беларусы разам. А баз дастаткова, іх ня трэба ствараць, навошта грошы дарма марнаваць... Лепш купіць ці пабудаваць новыя самалёты для гэтага», — заявіў ён.

«Павінен сказаць, што адрынаньня ў прэзыдэнта Расеі я не знайшоў. Вядома, калі яны змогуць базавацца на нашых базах і нашы дзеці будуць лётаць разам з расейцамі, натуральна, трэба прасіць тады і ўзбраеньне да гэтых самалётаў. І прытым самая сучасная зброя павінна быць. Мы не вядзем гаворку пра ядзерныя боегалоўкі, мы вядзем гаворку пра звычайную зброю. Гэты блёк, напэўна, быў самым шырокім у нашых перамовах», — сказаў Лукашэнка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG