Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль і ЗША адхілілі расьсьледаваньне Міжнароднага крымінальнага суду


Суд у Гаазе
Суд у Гаазе

Гаагскі суд прыняў рашэньне расьсьледаваць меркаваныя злачынствы на палестынскіх тэрыторыях

Ізраіль і ЗША адхілілі рашэньне Міжнароднага крымінальнага суду (МКС) пачаць расьсьледаваньне злачынстваў, як мяркуецца, учыненых на палестынскіх тэрыторыях.

Суд расьсьледуе дзеяньні ізраільскіх вайскоўцаў і будаўніцтва паселішчаў на землях, захопленых падчас блізкаўсходняй вайны 1967 году.

Як паведамляе «Голас Амэрыкі», рашэньне суду павышае імавернасьць выдачы ордэраў на арышт ізраільскіх службовых асобаў, якія падазраюцца ў ваенных злачынствах, што стварае для іх рызыкі пры паездках за мяжу.

Адказ ураду Ізраіля не прымусіў сябе чакаць.

«Дзяржава Ізраіль сёньня ўвечары зазнала напад, — заявіў прэм’ер-міністар Біньямін Нэтаньягу ў відэазвароце. — Прадузяты міжнародны суд у Гаазе прыняў рашэньне, якое па сутнасьці зьяўляецца антысэміцкім і крывадушным».


«Я абяцаю, што мы будзем змагацца за праўду, пакуль не адменім гэтага скандальнага рашэньня», — дадаў Нэтаньягу.

Зь ім пагадзіўся дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен.

«Злучаныя Штаты выступаюць рашуча супраць і глыбока расчараваныя гэтым рашэньнем», — заявіў Блінкен.

«МКС не валодае юрысдыкцыяй у гэтым пытаньні, — працягнуў ён. — Ізраіль не зьяўляецца ўдзельнікам МКС і не згаджаўся з юрысдыкцыяй суду, і мы сурʼёзна занепакоеныя спробамі МКС распаўсюдзіць сваю юрысдыкцыю на ізраільскі пэрсанал. Палестынцы не кваліфікуюцца як сувэрэнная дзяржава і таму ня могуць быць дзяржавай-чальцом або дзяржавай-удзельніцай або дэлегаваць юрысдыкцыю МКС».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG