Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы ў Расеі страйковец зь «Беларуськалію» падаў заяву аб прызнаньні яго ўцекачом


Андрэй Прылуцкі
Андрэй Прылуцкі

Удзельнік страйкаму «Беларуськалію» Андрэй Прылуцкі, якога затрымалі ў Расеі ў канцы сьнежня, падаў хадайніцтва ў міграцыйную службу аб прызнаньні яго ў Расеі ўцекачом, а расейскі праваабарончы цэнтар «Мэмарыял» прызнаў яго палітвязьнем.

Адвакат Прылуцкага Андрэй Федаркоў кажа, што на мінулым тыдні яму працягнулі тэрмін утрыманьня пад вартай да 28 чэрвеня 2021 году, паведамляе Tut.by. Хадайніцтва аб пераводзе Андрэя Прылуцкага пад хатні арышт адхілілі, нягледзячы на тое, што прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Санкт-Пецярбургу гатовыя былі даць яму кватэру для пражываньня. Паводле расейскага Крымінальнага кодэксу, яго могуць трымаць пад вартай ня больш за 6 месяцаў.

Што да хадайніцтва аб прызнаньні Прылуцкага ўцекачом, то міграцыйная служба запатрабавала з пракуратуры матэрыялы ягонай справы, цяпер ідзе разгляд. Таксама на гэтым тыдні ў міграцыйную службу паступіў ліст з прадстаўніцтва Ўпраўленьня Вярхоўнага камісара ААН па справах уцекачоў у РФ: у прадстаўніцтве вынесьлі заключэньне аб тым, што Прылуцкі сапраўды адпавядае ўсім крытэрам уцекача.

Адвакат падкрэсьлівае, што пакуль ня будзе прынята рашэньне аб прытулку, выдаць Андрэя Прылуцкага ў Беларусь нельга паводле закону. Больш за тое, калі яму адмовяць у прытулку, ёсьць магчымасьць абскарджаньня гэтай працэдуры ў судовым парадку, і да таго часу, пакуль рашэньне не набудзе законнай сілы, выдаць яго ня могуць.

Удзельніка страйку на «Беларуськаліі» Андрэя Прылуцкага затрымалі ў канцы сьнежня ў Санкт-Пецярбурскім аэрапорце «Пулкава» на запыт беларускага боку. Ад таго моманту ён знаходзіцца ў пецярбурскім СІЗА «Кресты». На электрасьлесара 1-га рудніка «Беларуськалію» ў Салігорску завялі крымінальную справу паводле 364 артыкула за «гвалт у дачыненьні да супрацоўніка міліцыі». Шахтару па ім пагражае да 6 гадоў зьняволеньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG