У Генэральную пракуратуру Расеі паступіла патрабаваньне з Генпракуратуры Беларусі аб выдачы афіцыйнаму Менску сябра страйкаму «Беларуськалію» Андрэя Прылуцкага, паведаміў «Белсат» са спасылкай на беларускую дыяспару ў Маскве.
30 сьнежня Прылуцкага на запыт беларускага боку затрымалі ў аэрапорце «Пулкава» ў Санкт-Пецярбургу. Ад таго моманту ён знаходзіцца ў пецярбурскім СІЗА «Кресты».
На электрасьлесара 1-га рудніка «Беларуськалію» ў Салігорску завялі крымінальную справу паводле 364 артыкула за «гвалт у дачыненьні да супрацоўніка міліцыі». Шахтару па ім пагражае да 6 гадоў зьняволеньня.