Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі: «Мы не дамо нікому прыватызаваць расейскую мову». Пра гэта ж ня раз казаў і Лукашэнка


Уладзімер Зяленскі, архіўнае фота
Уладзімер Зяленскі, архіўнае фота

Украінцы не дадуць нікому прыватызаваць расейскую мову, заявіў прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ў сваім відэазвароце 5 лютага.

Ён сказаў, што расейскую мову ўкраінцы нікому не падаруюць. У якасьці аргумэнту ён прывёў тое, што аўтар тлумачальнага слоўніка жывой вялікарасейскай мовы Ўладзімір Даль паходзіў з Украіны і меў псэўданім Казак Луганскі.

Зяленскі адзначыў, што на Данбасе па-расейску размаўляюць шмат вайскоўцаў на перадавой, якія вымушаныя ваяваць супраць тых, хто заяўляе пра жаданьне абараніць расейскую мову.

Супраць «прыватызацыі» расейскай мовы ня раз выступаў і Аляксандар Лукашэнка. Увесну 2014-га ён сказаў: «яшчэ раз хачу падкрэсьліць для тых, хто намагаецца прыватызаваць расейскую мову, — яна наша. Яна не расейская і не ўкраінская, яна наша». Тады Лукашэнка таксама спаслаўся на гістарычны прыклад — род Фёдара Дастаеўскага, які паходзіць зь Беларусі. Лукашэнка лічыць, што расейская мова — агульны набытак «украінцаў, беларусаў, расейцаў, дый іншых народаў, зь якімі мы жылі ў адной краіне».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG