Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін працягнуў дамову з ЗША па стратэгічных наступальных узбраеньнях. Што гэта значыць


Нямецкія пацыфісты ў масках Пуціна і Байдэна пазіруюць з макетамі ядзерных ракетаў каля Брандэнбурскай брамы, Бэрлін, 29 студзеня 2021
Нямецкія пацыфісты ў масках Пуціна і Байдэна пазіруюць з макетамі ядзерных ракетаў каля Брандэнбурскай брамы, Бэрлін, 29 студзеня 2021

Прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб падаўжэньні тэрміну дзеяньня дамовы паміж РФ і ЗША аб скарачэньні і абмежаваньні стратэгічных наступальных узбраеньняў (СНУ) да 2026 году

Пра гэта паведамляе «Нямецкая хваля». Дзярждума і Савет Фэдэрацыі ўхвалілі гэты закон яшчэ 27 студзеня.

Дамова аб скарачэньні стратэгічных наступальных узбраеньняў уступіла ў сілу 5 лютага 2011 году, калі прэзыдэнтам ЗША быў Барак Абама.

Дамова абмяжоўвае ядзерныя арсэналы РФ і ЗША 800 носьбітамі ядзернай зброі і 1550 ядзернымі боегалоўкамі для кожнага боку.

Гэта пагадненьне было заключанае ў 2011 годзе тэрмінам на дзесяць гадоў з магчымасьцю падаўжэньня.

Уладзімір Пуцін і новы прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн змаглі дамовіцца аб працягу гэтага пагадненьня на 5 гадоў, тэрмін дзеяньня дамовы сканчаўся 5 лютага.

  • У выпадку, калі б дамова не была працягнутая, сьвет упершыню за многія дзесяцігодзьдзі апынуўся б без пагадненьня аб абмежаваньні стратэгічных ядзерных узбраеньняў.
  • Адсутнасьць пагадненьня давала б кожнаму боку магчымасьць неабмежавана нарошчваць свае ўдарныя ядзерныя сілы.
  • РФ і ЗША разам валодаюць амаль 90% сусьветнага ядзернага арсэналу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG