Вечарам у пятніцу, 29 студзеня Беларускае тэлебачаньне паведаміла, што Генэральная пракуратура прыняла да разгляду «калектыўны зварот аб незарэгістраванай сымболіцы».
29 студзеня суд Заводзкага раёну Менску вынес прысуд 19-гадовай палітзьняволенай Рэнаце Сьмірновай.
Паралельна з выступам Аляксандра Лукашэнкі перад студэнтамі юрфаку БДУ паступае інфармацыя пра затрыманьні дзейных і былых выкладчыкаў галоўнага ВНУ Беларусі.
Акадэмія Міністэрства ўнутраных справаў запатрабавала ад былога інспэктара міліцыі Аляксандра Кучынскага цягам двух месяцаў пакрыць сродкі, патрачаныя міністэрствам на ягонае навучаньне.
Сустрэча міністраў замежных справаў Украіны, Польшчы і Літвы прайшла ў дыстанцыйным рэжыме пры ўдзеле Сьвятланы Ціханоўскай.
Паводле горадзенскай міліцыі, падстава шэрагу ператрусаў — «факты захоўваньня рэсурсамі прадукцыі, прызнанай экстрэмісцкай», «матэрыялаў аднаго тэлеграм-каналу».
У памяшканьні аднаго з гульнявых клюбаў Менску міліцыя затрымала папулярнага выканаўцу Ціму Беларускіх. Гэта здарылася яшчэ 6 студзеня. У 22-гадовага рэпэра пры асабістым вобшуку знайшлі гашыш масай 0,4 грама.
Жонка Ігара Лосіка Дар’я ў пятніцу 29 студзеня адвезла Ігару чарговую перадачу. Яна расказала, як Ігар выходзіць з галадоўкі.
Свабода апублікавала чарговыя сьведчаньні былога вязьня лягеру для пратэстоўцаў, створанага ў жніўні на тэрыторыі ЛПП № 3.