Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генэральная пракуратура прыняла да разгляду пытаньне аб забароне бел-чырвона-белага сьцяга


Марш герояў, Менск, 13 верасьня 2020 году
Марш герояў, Менск, 13 верасьня 2020 году

Вечарам у пятніцу, 29 студзеня Беларускае тэлебачаньне паведаміла, што Генэральная пракуратура прыняла да разгляду «калектыўны зварот аб незарэгістраванай сымболіцы».

У сюжэце паведамлялася, што «больш за 100 грамадзян Беларусі патрабуюць прылічыць бел-чырвона-белы сьцяг, які ў гады Вялікай Айчыннай стаў сымбалем зьверстваў на беларускай зямлі, экстрэмісцкім. Адпаведна, забараніць яго да публічнай дэманстрацыі».

Таксама ў сюжэце была спасылка на прэс-службу Генпракуратуры, якая адзначыла, што зварот будзе вывучаны ва ўстаноўленым законам парадку.

«З улікам раней праведзенай Генэральнай пракуратурай работы па ўдасканаленьні заканадаўства аб процідзеяньні экстрэмізму цяпер мы рыхтуем пакет дакумэнтаў аб прызнаньні экстрэмісцкімі бел-чырвона-белага сьцяга і іншай сымболікі», — заявіла афіцыйная прадстаўніца Генпракуратуры Анжаліка Курчак у эфіры тэлеканалу «Беларусь-1».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG