Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр рэспубліканскай большасьці ў Сэнаце: беспарадкі ў Капітоліі справакаваў Трамп


Мітч Макконэл
Мітч Макконэл

Лідэр рэспубліканскай большасьці ў Сэнаце ЗША Мітч Макконэл заявіў, выступаючы ў аўторак, што прэзыдэнт Дональд Трамп справакаваў беспарадкі, якія мелі месца 6 студзеня ў Капітоліі.

«Натоўп накармілі хлусьнёй. Ён быў справакаваны прэзыдэнтам і іншымі людзьмі, надзеленымі ўладай», — сказаў Макконэл.

Падчас беспарадкаў з ужываньнем гвалту, якія адбыліся 6 студзеня, калі натоўп заняў Капітолій, загінулі пяць чалавек, у тым ліку супрацоўнік паліцыі Капітолія.

Чакаецца, што ў найбліжэйшыя дні Сэнат разгледзіць пытаньне аб імпічмэнце Дональду Трампу. 14 студзеня станоўчае рашэньне аб гэтым пытаньні ўжо вынесла Палата прадстаўнікоў.

Для таго, каб рашэньне аб імпічмэнце было канчаткова прынятае, за яго павінныя прагаласаваць дзьве траціны складу Сэнату.

Станоўчае канчатковае рашэньне аб імпічмэнце будзе азначаць, што Дональд Трамп будзе пазбаўлены права ў будучыні займаць фэдэральныя пасады, у прыватнасьці, ня зможа зноў балятавацца на пасаду прэзыдэнта ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG