Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы ЗША пра імпічмэнт Трампа: за і супраць


Капітолій у Вашынгтоне
Капітолій у Вашынгтоне

Вы за ці супраць імпічмэнту прэзыдэнта? Ці расколвае гэтае пытаньне амэрыканскае грамадзтва? Ці варта чакаць у Амэрыцы масавых акцыяў пратэсту, у тым ліку і гвалтоўных? У чым падабенства і ў чым адрозьненьне цяперашніх палітычных крызісаў у ЗША і ў Беларусі?

На гэтыя пытаньні ў «Праскім акцэнце» адказваюць амэрыканскія беларусы — мэдыямэнэджар, сябра Рады БНР Алеся Сёмуха і доктар-псыхіятар, грамадзкі дзеяч Дзьмітры Шчыгельскі.

Сёмуха

  • Большасьць маіх знаёмых выступае за імпічмэнт Трампа, але грамадзтва падзеленае.
  • Я лічу, што палітыкі мусяць несьці адказнасьць за свае дзеяньні — палітычную, маральную і крымінальную.
  • Беспакаранасьць дэмаралізуе грамадзтва і спараджае цынізм.
  • Тое, што рабіў Трамп на працягу досыць доўгага часу, вартае імпічмэнту.
  • Паводле розных апытаньняў, 52–56% апытаных амэрыканцаў выступаюць за імпічмэнт Трампа.
  • Крымінальную справу супраць Трампа могуць завесьці пасьля таго, як ён пакіне пасаду прэзыдэнта.
  • Але імпічмэнт неабавязкова вядзе да крымінальнай справы супраць Трампа.
  • Сэнс галасаваньня ў Сэнаце — гэта пазбавіць Трампа магчымасьці ў будучыні займаць любыя фэдэральныя пасады.
Алеся Сёмуха
Алеся Сёмуха
  • Такая сытуацыя ня новая ў гісторыі ЗША. Шмат хто пасьля прыходу да ўлады Абамы казаў: «Ён ня мой прэзыдэнт».
  • Аднародным, аднадумным амэрыканскае грамадзтва ніколі не было.
  • Зараз будуць пратэсты, магчыма, некаторыя і гвалтоўныя. Але ня думаю, што гэта будзе грамадзянская вайна.
  • У гэтым няма ні пляну, ні арганізацыі.
  • Сытуацыя грамадзкага супрацьстаяньня вострая, і ня Трамп яе стварыў.
  • Мяняецца аблічча грамадзтва, мяняюцца каштоўнасьці, мяняецца эканоміка — з індустрыяльнай на інфармацыйную.
  • Паміж ЗША і Беларусьсю ёсьць падабенства ў стылі лідэраў — Трампа і Лукашэнкі, абодва яны — гістарычны тормаз.
  • Грамадзтвы ў Беларусі і ў ЗША вырашаюць цяпер падобныя праблемы — як рухацца наперад.
  • Пандэмія і эканамічны крызіс спарадзілі выбух эмоцыяў і пратэстаў і ў Беларусі, і ў ЗША, і ў іншых краінах.

Шчыгельскі

  • Грамадзтва і сапраўды падзеленае ў пытаньні імпічмэнту.
  • Байдэн і іншыя дэмакраты, якія прыходзяць да ўлады, гавораць, што спрабуюць аб’яднаць нацыю.
  • Самае горшае, што яны могуць зрабіць, — гэта пляваць у сьпіну прэзыдэнта, які сыходзіць. Гэта не абʼядноўвае, а разьядноўвае.
  • Я не выключаю, што частка сэнатараў-рэспубліканцаў могуць прагаласаваць за імпічмэнт, каб прыбраць Трампа як канкурэнта ім на прэзыдэнцкіх выбарах у 2024 годзе.
  • У ЗША цяпер востры палітычны канфлікт, калі звычайныя правілы не працуюць.
  • Цяпер ідзе змаганьне на зьнішчэньне апанэнта любой цаной.
  • Акцыі пратэсту пасьля інаўгурацыі будуць, але ня думаю, што гвалтоўныя.
Дзьмітры Шчыгельскі
Дзьмітры Шчыгельскі
  • У Капітоліі 6 студзеня ніякага пагрому не адбылося.
  • Пахапалі нейкія рэчы на сувэніры. А рэвалюцыя дзе? Там нават спробы перавароту не было.
  • Я згодны з тым, што амэрыканскія праблемы ня ў Трампу. Гэтак сама, як і беларускія праблемы не ў Лукашэнку. І там, і там — каштоўнасны канфлікт.
  • Амэрыку трымае разам эканоміка.
  • Я спадзяюся, што Байдэн, хоць ён мне не падабаецца, будзе спрабаваць абʼяднаць грамадзтва.
  • Цяперашні час — час зьмены эпохаў, мяняецца эканоміка, мяняюцца пакаленьні, каштоўнасьці, даўно не было глябальнай вайны.
  • І гэта выклікае пратэставыя рухі па ўсім сьвеце.
  • Спробы зладзіць пераварот не было ні ў Беларусі, ні ў ЗША.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG