Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналіста, які асьвятляў пратэсты ў расейскім Хабараўску, аштрафавалі


Мітынг у Хабараўску, лістапад 2020
Мітынг у Хабараўску, лістапад 2020

Журналіста незалежнага рэгіянальнага выданьня «Арсеньевские вести» Дзьмітрыя Цімашэнку, які асьвятляе акцыі пратэсту ў Хабараўску, аштрафавалі на 75 тысяч расейскіх рублёў (крыху больш за 1000 даляраў). Яго абвінавацілі ў парушэньні правілаў правядзеньня масавых мерапрыемстваў.

Акцыі пратэсту ў Хабараўску працягваюцца зь ліпеня. Удзельнікі патрабуюць справядлівага судовага разбору для абвінавачанага ў заказных забойствах былога губэрнатара Хабараўскага краю Сяргея Фургала. На мерапрыемствах гучаць лёзунгі супраць расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна, фэдэральнай улады і рэгіянальнай палітыкі Масквы. Гараджане працягваюць зьбірацца, нягледзячы на дваццаціградусны мароз.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG