Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасажырапаток менскага аэрапорту зьнізіўся на 62%, колькасьцць самалёта-вылетаў — больш як на 50%


Менскі аэрапорт
Менскі аэрапорт

За 2020 год Нацыянальны аэрапорт «Менск» абслужыў 1 939 192 пасажыраў. У параўнаньні з папярэднім годам пасажырапаток упаў на 62%.

Згодна са справаздачай на сайце аэрапорту , колькасьць самалёта-вылетаў у мінулым годзе скарацілася на 53,2% у адносінах да 2019-га і склала 13 292.

«2020 год быў няпросты. Калі па выніках 2019-га наш аэрапорт упершыню перасягнуў адзнаку 5 млн пасажыраў і тым самым увайшоў у новую катэгорыю трафіку, дык летась назіралася зусім іншая карціна. Амаль 2 млн — такі пасажырапаток за той год. Гэта вярнула нас да аб’ёмаў 2012-га — тады мы абслужылі крыху больш за 1 млн 820 тысяч чалавек», — адзначыў генэральны дырэктар аэрапорту Вячаслаў Харанэка.

На пачатку 2020-га ва ўмовах пандэміі каранавірусу і наступных абмежаваньняў давялося сутыкнуцца з прынцыпова іншымі рэаліямі, працягвае кіраўнік. І цягам году выйсьці на заплянаваныя паказьнікі не ўдалося.

Так, за леташні сьнежань аэрапорт абслужыў 113 572 пасажыраў — гэта на 71% менш, чым за сьнежань 2019-га. Колькасьць самалёта-вылетаў у сьнежні — мінус 918, або на 59% менш, чым за аналягічны пэрыяд папярэдняга году.

«Тым ня меней, у будучыню стараемся глядзець з аптымізмам, нейкія пазытыўныя прагнозы робім, хоць і зь вялікай асьцярогай, бо ўмовы мяняюцца пастаянна. Працягваем працаваць і над тым, каб парадаваць нашых пасажыраў новымі напрамкамі», — падсумаваў Вячаслаў Харанэка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG